Слонімская мячэць (1994)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мячэць
Слонімская мячэць
Слонімская мячэць
Слонімская мячэць
53°05′59″ пн. ш. 25°19′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слонім
Канфесія Іслам
Тып будынка Мячэць
Будаўніцтва 1994
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Слонімская мячэць — мячэць у горадзе Слоніме. Размешчана па вуліцы Агінскага, 10.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старая слонімская мячэць на здымку Яна Булгака. 1937

Да 1944 года ў горадзе была мячэць, якая была спалена падчас Другой сусветнай вайны немцамі перад адступленнем. Мячэць стаяла на былой Татарскай вуліцы, зараз гэта вуліца Кірава.

У 1994 годзе была адкрыта новая мячэць у былой гаспадарчай пабудове XIX стагоддзя, якая ў савецкі час выкарыстоўвалася пад фізкультурна-аздараўленчы цэнтр[1]. Будынак быў перададзены па загадзе старшыні беларускага парламента Станіслава Шушкевіча, пасля ліста Сулеймана Байрашэўскага, мясцовага імама[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аднапавярховая пабудова накрыта высокім 3-схільным дахам. У канструкцыйным вырашэнні было выкарыстана спалучэнне цэглы і бутавага каменя. Сёння будынак пакрыты тынкоўкай. Унутраная прастора раздзелена перагародкамі на некалькі памяшканняў, аб’яднаных вакол прасторнай залы з шэрагам слупоў-апор.

Будынак з'яўляецца прыкладам архітэктуры гаспадарчых збудаванняў Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 77 ад 13 лістапада 2002 года), як помнік 3 катэгорыі каштоўнасці[3].

Імамы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сулейман Байрашэўскі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]