Солад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ячменны солад

Солад — прадукт, які атрымліваецца пры прарошчванні насення травы, галоўным чынам, ячменю.

Працэс атрымання соладу падзяляецца на намочванне і прарошчванне насення. Прарошчванне неабходна, каб выклікаць у насенні звязаныя з гэтым працэсам хімічныя змены. У адных выпадках каштоўным з'яўляецца толькі адно з рэчываў, якія ўтвараюцца пры гэтым — дыястазы (вінакурная вытворчасць), у іншых жа выпадках карыстаюцца апроч дыястазы сукупнасцю змененых растваральных прадуктаў (півараная вытворчасць). У абодвух выпадках карыстаюцца здольнасцю дыястазы раствараць і ацукроўваць крухмал, прычым атрымліваецца мальтозацукар, які мае здольнасць да закісання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).