Станіслаў Брахоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Брахоцкі
Нараджэнне 2 студзеня 1892(1892-01-02)
Смерць 3 красавіка 1942(1942-04-03) (50 гадоў)
Месца пахавання
Род Брахоцкія
Бацька Уладзіслаў Тамаш Брахоцкі
Маці Зоф’я Моль[d]
Адукацыя
Узнагароды
Virtuti Militari

Станіслаў Брахоцкі (1889 — 1942) — польскі ваенны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Брахоцкіх герба «Праўдзіц». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава Тамаша (1857—1932) і Зоф’і Моль.

У 1911 годзе ён скончыў класічную гімназію ў Вільні і паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У пачатку Першай сусветнай вайны быў прызваны на ваенную службу. У 1914 г. скончыў Цвярскую кавалерыйскую школу і быў прызначаны ў 13-ы Нарвскі полк, дзе праслужыў да рэвалюцыі 1917 года. Пасля вярнуўся на радзіму і прымкнуў да польскай самаабароны ў Шчучыне. Сфарміраваў конны атрад. У наступным паручнік Станіслаў Брахоцкі браў удзел ва ўсіх паходах і бітвах да канца вайны ў складзе 13-га палка Віленскай кавалерыі арміі генерала Жалігоўскага. У палку лічыўся адным з найвыдатнейшых афіцэраў і быў узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і Крыжам змагароў.

Пасля дэмабілізацыі з войска Станіслаў з жонкай Сафіяй Коньча жыў у маёнтку Вераскава. Займаецца аднаўленнем гаспадаркі разам з бацькам. Пасля смерці бацькі Уладзіслава Тамаша атрымаў у спадчыну Вераскава. Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і змешчаны ў лагер ваеннапалонных польскіх салдат у Паланзе. Пасля вызвалення з лагера прыбыў у Варшаву, дзе памёр у 1942 годзе. Жонка Сафія с сынам Станіславам і дочкамі Ганнай і Ірэнай эмігрыравалі ў Англію, а пасля вайны — у Канаду.