Стойка Стойкаў
Стойка Іваноў Стойкаў | |
---|---|
Стойко Иванов Стойков | |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 1969 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, дыялектолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | дыялекталогія |
Месца працы | Інстытут балгарскай мовы Балгарскай Акадэміі Навук (ІБМ БАН), Сафійскі ўніверсітэт |
Альма-матар | |
Вядомы як | заснавальнік балгарскай дыялекталогіі |
Член у |
Стойка Стойкаў (балг.: Стойко Стойков; 26 кастрычніка 1912 — 9 снежня 1969) — балгарскі навуковец, вядомы мовазнавец, балгарыст[1], заснавальнік балгарскай дыялекталогіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Стойка Стойкаў вывучаў славянскую філалогію ў Сафійскім універсітэце[1]. Ён спецыялізаваўся ў фанетыцы, дыялекталогіі і славянскім мовазнаўстве ў Празе (1937—1939). Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Карлавым універсітэце (1939). Працаваў у Інстытуце балгарскай мовы БАН (ад 1942 года — асістэнт, у 1952-1969 — кіраўнік секцыі балгарскай дыялекталогіі лінгвістычнага атласа, ад 1958 года таксама намеснік дырэктара Інстытута), і ў Сафійскім універсітэце (асістэнт з 1943, дацэнт з 1947, прафесар у 1950—1969). Быў дэканам філалагічнага факультэта СУ (1953—1954, 1962—1966) і прарэктарам (1958—1960). Кіраўнік Камісіі па фанетыцы і фаналогіі Міжнароднага Камітэта Славістаў (1968—1969) і яго сакратар (1959—1964).
Зноскі
- ↑ а б Василка Радева, Професор д-р Стойко Стойков - учен със светъл ум и интелектуална честност в „Българскиият език през 20. век“ (ред. Василка Радева), изд. Пенсофт, 2001, стр. 7]