Фанетыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лінгвістыка
Мовы свету
Тэарэтычная лінгвістыка
Фаналогія

Марфалогія

Сінтаксіс

Семантыка (+лексічная)

Прагматыка

Кагнітыўная лінгвістыка

Генератыўная лінгвістыка
Дэскрыптыўная лінгвістыка
Антрапалагічная лінгвістыка

Эвалюцыйная лінгвістыка (параўнальна-гістарычнае
мовазнаўства
, этымалогія)

Фанетыка

Сацыялінгвістыка
Прыкладная лінгвістыка
Камп'ютарная лінгвістыка

Фарэнсіка

Засваенне мовы

Language assessment

Language development

Прэскрыптывізм

Антрапалагічная лінгвістыка

Нейралінгвістыка

Псіхалінгвістыка

Стылістыка

Антрапалагічная лінгвістыка
Астатняе
Пісьменнасць

Дэшыфроўка

Тыпалогія

Гісторыя лінгвістыкі

Спіс лінгвістаў

Мовы свету

Нявырашаныя праблемы
Партал:Лінгвістыка

ФАНЕ́ТЫКА (грэч. phōnetikē гукавы), раздзел мовазнаўства, які вывучае фанетычную сістэму (гукавы лад) мовы.

Аб'ектам вывучэння з'яўляюцца гукавыя сродкі мовы — гукі, склады, націск, інтанацыя. Цэнтральнае месца ў фанетыцы займае вучэнне аб гуках, як асноўным сродку афармлення мовы, сродку яе матэрыялізацыі.

Адпаведна існым аспектам гукаў фанетыка спалучае тры аспекты іх разгляду: фізічны (акустычны), фізіялагічны (артыкуляцыйны), функцыянальны (лінгвістычны, сацыяльны[1]). Фізічны і фізіялагічны аспекты разгляду з'яўляюцца ўласна фанетычнымі аспектамі вывучэння гукавога ладу мовы, а функцыянальны (лінгвістычны, сацыяльны) складае прадмет аналізу раздзелу фанетыкі — фаналогіі.

Апроч фаналогіі, таксама выдзяляюцца такія адносна самастойныя часткі фанетыкі, як акцэнталогія, сілабіка, інтаналогія. Фанетыка цесна звязана з арфаэпіяй, дае той выточны матэрыял для выпрацоўвання правілаў і нарматыўных рэкамендацый. Маючы сваім аб'ектам матэрыяльны бок мовы, фанетыка звязаная і з немовазнаўчымі навукамі: акустыкай, фізіялогіяй, таксама з псіхалогіяй.

У залежнасці ад задач вывучэння гукавой матэрыі адрозніваюць фанетыку агульную, апісальную, гістарычную, параўнальную.

Своеасаблівасць фанетыкі сярод іншых мовазнаўчых дысцыплін у тым, што гукі мовы, у адрозненне ад іншых яе адзінак — марфем, словаў, словазлучэнняў, сказаў, — не маюць самастойнага сэнсавага значэння, маюць толькі адну значную характарыстыку — гучанне. А з іншага боку, гукі мовы, не маючы самі па сабе сэнсу, значэння, служаць для ўтварэння моўных адзінак, якія маюць сэнс, значэнне, такім чынам, гукі рэалізуюцца ў лексіцы і граматычным ладзе мовы.

Гл.далей: фанетычная транскрыпцыя, міжнародны фанетычны алфавіт.

Зноскі

  1. Паводле вызначэння Л. У. Шчэрбы.

[правіць] Крыніцы

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах