Стыліхон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Флавій Стыліхон

Флавій Стыліхон (лац.: Stilicho; каля 358 - 22 жніўня 408, Равена) — рымскі палкаводзец вандальскага (па бацьку) паходжання, фактычны кіраўнік Заходняй Рымскай імперыі пры Ганорыі.

Яго бацька быў кавалерыйскім афіцэрам на службе ў імператара Валента II. Стыліхон рана прысвяціў сябе ваеннай прафесіі, вызначыўся ў некалькіх бітвах, набыў павагу народа і войска. Імператар Феадосій Вялікі паслаў яго заключыць мірны дагавор з Персіяй. Выканаўшы даручэнне з гонарам, Стыліхон вярнуўся ў Канстанцінопаль, і Феадосій аддаў яму руку Серэны, сваёй пляменніцы. Зрабіўшыся начальнікам кавалерыі, Стыліхон неўзабаве узвысіўся да звання галоўнакамандуючага ўсімі войскамі імперыі (magister militum).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).