Стэфан Жаромскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэфан Жаромскі

Стэфан Жаромскі, таксама сустракаецца Жэромскі (польск.: Stefan Żeromski; 14 кастрычніка 1864, Страўчын, Келецкае ваяв., Польшча — 20 лістапада 1925, Варшава) — польскі пісьменнік і публіцыст, «сумленне польскай літаратуры».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў хатнім настаўнікам, у 1892—1904 бібліятэкарам у Польскім музеі ў Раперсвілі і ў бібліятэцы Замойскіх у Варшаве. У 1909—12 у эміграцыі ў Парыжы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ужо для першых яго твораў характэрна сацыяльная скіраванасць, зварот да тэмы нацыянальна-вызваленчага руху (зборнікі «Апавяданні», «Раздзяўбуць нас крумкачы», абодва 1895). У цэнтры аўтабіяграфічнага рамана «Сізіфава праца» (1897) пратэст супраць прымусовай русіфікацыі польскай школы. Раман «Бяздомныя» (т. 1—2, 1900) прысвечаны тэме духоўных пошукаў польскай інтэлігенцыі. Ідэя барацьбы за незалежнасць і трагічны лёс адданых ёй барацьбітоў аб'ядноўвае раманы «Попел» (т. 1—4, 1904), «Прыгажосць жыцця» (1912), «Верная рака» (1912, пра паўстанне 1863) і трылогію «Барацьба з сатаной» (1916—19). Аўтар драм «Ружа» (1909) і «Сулкоўскі» (1910), раманаў «Гісторыя граху» (т. 1—2, 1908), «Прадвесне» (1925).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Doktor Piotr
  • Duma o hetmanie
  • Dzieje grzechu
  • Echa leśne
  • Firlykowe Wzgórze
  • Ludzie bezdomni
  • Na probostwie w Wyszkowie
  • O żołnierzu tułaczu
  • Popioły
  • Przedwiośnie
  • Puszcza Jodłowa
  • Rozdzióbią nas kruki, wrony
  • Róża
  • Sen o szpadzie
  • Siłaczka
  • Sułkowski
  • Syzyfowe prace
  • Uciekła mi przepióreczka
  • Uroda życia
  • Walka z szatanem
  • Wiatr od morza
  • Wierna rzeka
  • Zapomnienie
  • Zmierzch

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы С. Жаромскага перакладалі М. Дубянецкі (зборнік «Верная рака», 1985), А. Сёмуха.

  • Верная рака / пер. М. Дубянецкі // Прайдзісвет № 4;
  • Табу / пер. А. Сёмуха // ARCHE № 11 (62), 2007.

Фільмы па творах[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хмяльніцкі М. Жаромскі // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.