Суперкубак Беларусі па футболе 2024

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суперкубак Беларусі па футболе 2024
Серыя пенальці (4:3)
Дата 2 сакавіка 2024
Стадыён «Шахцёр», Салігорск
Арбітр Амін Кургхелі (Гомель)
Наведвальнасць 1911
Надвор'е +6°, пераменная воблачнасць
2023
2025

Суперкубак Беларусі па футболе 2024 — пятнаццаты розыгрыш Суперкубка Беларусі, штогадовага футбольнага матча, у якім сустракаюцца чэмпіёны Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі і пераможцы Кубка Беларусі мінулага сезона.

Матч адбыўся 2 сакавіка 2024 года. У ім прынялі ўдзел Тарпеда-БелАЗ з Жодзіна, уладальнік Кубка Беларусі 2022/2023, і чэмпіён Беларусі 2023 «Дынама» з Мінска.

Асноўны час матча скончыўся ўнічыю 0:0. У серыі пасляматчавых пенальці мацнейшымі аказаліся футбалісты Тарпеда-БелАЗ (4:3), якія ўпершыню сталі ўладальнікамі трафея.

Справаздача аб матчы[правіць | правіць зыходнік]

2 сакавіка 2024

17:00 UTC+3 (мінскі)
Тарпеда-БелАЗ 0:0
4:3 (пен)
«Дынама» (Мінск) Стадыён: «Шахцёр»,
Салігорск
Гледачоў: 1911
Суддзя: Амін Кургхелі (Гомель)

В. Пабудзей Забіты
А. Залескі Забіты
М. Мякіш Прамашка (брамнік)
І. Руцкі Забіты
К. Прамудраў Забіты
football.by
Забіты Т. Мельнічэнка
Забіты Г. Жэрдзеў
Забіты В. Пігас
Прамашка (брамнік) М. Дземчанка
Прамашка (брамнік) Р. Адэола

Склады[правіць | правіць зыходнік]

Форма
Тарпеда-БелАЗ
Галоўны трэнер:
Беларусь Дзмітрый Молаш
Форма
Дынама (Мінск)
Галоўны трэнер:
Беларусь Вадзім Скрыпчанка

Судзейская брыгада

  • Галоўны арбітр:
  • Памочнікі галоўнага арбітра:
  • Інспектар:

Рэгламент матча

  • 90 хвілін асноўнага часу.
  • Пасляматчавыя пенальці ў выпадку неабходнасці.
  • 12 запасных з кожнага боку.
  • Максімальная колькасць замен — па сем з кожнага боку, аднак у другім тайме дазваляецца не больш за 3 спыненні гульні для замен з кожнага боку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]