Сцяг Кыргызстана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кыргызстан
Зацверджаны 22 снежня 2023
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 3:5
Аўтарскі калектыў
Э. Айдарбекаў, Б. Жайчыбекаў, С. Іптараў, Ж. Матаеў, М. Сыдыкаў

Дзяржаўны сцяг Кыргызскай Рэспублікі — палотнішча чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчаны сонечны дыск з сарака раўнамерна разбежнымі прамянямі залацістага колеру. Унутры сонечнага дыска чырвоным колерам намаляваны цюндзюк кыргызскай юрты.

Чырвоны колер сцяга сімвалізуе доблесць і адвагу. Залатое Сонца ўвасабляе супакой і багацце. Цюндзюк — сімвал бацькавага дому. 40 прамянёў, аб’яднаных у круг, азначаюць аб’яднанне 40 старажытных плямёнаў у адзіны Кыргызтан.

Шырыня сцяга складае тры пятых яго даўжыні. Дыяметр праменнага дыска складае тры пятых шырыні сцяга. Суадносіны дыяметраў сонечнага і праменных дыскаў — тры да пяці. Дыяметр цюндзюка складае палову дыяметра праменнага дыска.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі