Сцяг Манголіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Манголіі

Сучасны сцяг Манголіі прыняты 12 лютага 1992 года.

Апісанне сцяга[правіць | правіць зыходнік]

Тры аднолькавыя вертыкальныя паласы чырвонага, сіняга і чырвонага колеру. У цэнтры чырвонай паласы, якая прымыкае да дрэўка, намаляваны дзяржаўны сімвал «Саембо» жоўтага колеру. Блакітны колер сцяга Манголіі — колер бясхмарнага неба краіны. Чырвоны — колер агню, полымя вогнішчаў у стэпе, які нагадвае аб перамозе нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі ў 1921 годзе. На чырвонай паласе ля дрэўка размешчаная залатая ідэограма, у верхняй частцы якой знаходзіцца знак «саембо» — сонца, месяц і адмысловы знак «анусвара» — кропка, з якой, згодна з будыйскімі вучэннямі, пачаў сваё развіццё сусвет. Тры языкі полымя, што завяршаюць «анусвару», увасабляюць мінулае, сучаснасць і будучыню.