Сцяг Таджыкістана

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Рэспублікі Таджыкістан
Таджыкістан

Flag of Tajikistan.svg

Зацверджаны

24 лістапада 1992

Прапорцыя

FIAV 111010.svg 1:2

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Таджыкістан — сімвал дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Таджыкістан.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Таджыкістан ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй - чырвонай, сярэдняй - белай і ніжняй - зялёнай ў суадносінах паміж сабой па шырыні як 2:3:2. У цэнтры сцяга намаляваная залатая стылізаваная карона з паўколам з сямі 5-канцовых зорак над ёй.

Карона і паўкола з зорак ўпісваюцца ў прамавугольнік, даўжыня якога роўная шырыні белай паласы, а вышыня якога роўная 4/5 шырыні белай ролосы. Пяціканцовая зорка ўпісваецца ва ўмоўныя акружнасці дыяметрам 3/20 шырыні белай паласы і размешчаны па дузе ўмоўнай акружнасці радыусам 1/2 шырыні белай паласы. Карона вышынёй 0,55 шырыні белай паласы прагінаецца ў падставе па дузе радыусам 1,2 шырыні белай паласы. Чатыры дугападобныя элементы, якія фармуюць верх кароны, вянчаюцца ў цэнтры часткай круга дыяметрам 0,2 шырыні белай паласы.

Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні - 1:2.