Сцяг Пензенскай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Пензенскай вобласці

Сцяг Пензенскай вобласці з'яўляецца сімвалам Пензенскай вобласці. Прыняты 15 лістапада 2002 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны сцяг Пензенскай вобласці быў зацверджаны 15 лістапада 2002 года. Сцяг уяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з адной вертыкальнай і адной гарызантальнай палосаў: вертыкальнай — зялёнага (травянога), гарызантальнай — жоўтага (залатога) колераў. Адносіны вышыні сцяга да яго даўжыні 1:1,6.

Шырыня вертыкальнай паласы роўная 1/4 яе вышыні. Па цэнтры жоўтай паласы з невялікім зрушэннем уверх і налева да тронка сцяга размяшчаецца сімвалічная ваява Спасу Нерукатворнага. Вышыня выявы раўна 2/3 вышыні сцяга. Агульны колер малюнка — цёмна-залаты.

Зялёны колер сімвалізуе прыроду Пензенскай вобласці, яе лесу, а таксама урадлівасць, вечнае жыццё і здароўе. Жоўты колер сімвалізуе палі, мудрасць, веды, святло, багаты ураджай, перспектыву. Сімвалічны малюнак Спасу Нерукатворнага сімвалізуе духоўнасць, усеадзінства, нацыянальнае адраджэнне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]