Сцяг Растоўскай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Растоўскай вобласці

Сцяг Растоўскай вобласці з'яўляецца сімвалам Растоўскай вобласці. Прыняты 28 кастрычніка 1996 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Растоўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з трох роўнавялікіх гарызантальных палосаў: верхняй — сіняга, сярэдняй — жоўтага і ніжняй — чырвонага колеру. Вертыкальна ўздоўж дрэўка размешчаная белая паласа, якая складае 1/5 частку шырыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]