Сядзіба (Аляксандраўшчына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзіба Мураўскіх
53°05′23,70″ пн. ш. 24°51′02,84″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Аляксандраўшчына
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата заснавання канец XIX стагоддзя
Map

Сядзіба Мураўскіх — помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудаваны ў канцы XIX ст. на паўночна-заходняй ускраіне вёсцы Аляксандраўшчына (Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) у эклектычных формах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак складанай аб'ёмнапрасторавай кампазіцыі, накрыты двухсхільным дахам. Да ўваходнага фасада прыбудаваны ўваходны службовы эркер. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная высокім ганкам з верандай і мансардай. Галоўны ўваходны праём і бакавыя вокны ствараюць аркаду, размежаваную паўкалонамі. Сіметрыя фасаду падкрэсленая бакавымі трохграннымі эркерамі з лучковымі аконнымі праёмамі, якія дэкарыраваныя прафіляванымі ліштвамі, паўкалонамі. Фасады раскрапаваныя плоскімі кутнімі пілястрамі, рустам, прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Цэнтральная частка дваровага фасада вылучаная неглыбокім рызалітам.

Першапачатковая анфіладная планіроўка змененая пры рэканструкцыі будынку пад школу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]