Сялянскі інтэрнацыянал
Сяля́нскі інтэрнацыяна́л[1], Сялінтэрн[1], Міжнародны сялянскі савет (МСС)[1] — міжнародная сялянская рэвалюцыйная арганізацыя. Дзейнічала ў 1923—1933 гадах[1][2].
Сялянскі інтэрнацыянал створаны на кангрэсе сялянскіх арганізацый СССР, Польшчы, Германіі, Балгарыі, ЗША, Нарвегіі, Мексікі, Швецыі, Фінляндыі, Японіі і іншых краін, які адбыўся ў Маскве 10—16 кастрычніка 1923 года. Асноўнай мэтай арганізацыі была абарона інтарэсаў працоўнага сялянства і далучэння яго да рэвалюцыйнай барацьбы пад лозунгам «Сяляне і рабочыя ўсіх краін, яднайцеся!». Кіраваўся Сяльінтэн Саветам, які складаўся з прадстаўнікоў сялянскіх арганізацый краін-удзельніц. Савет абіраў пастаянна дзеючы орган — Прэзідыум на чале з генеральным сакратаром. Кіруючыя органы Сялінтэрна знаходзіліся ў Маскве.
Сяльінтэрн меў секцыі ў шэрагу краін, праводзіў тэарэтычныя канферэнцыі па аграрным пытанні[3]. Выдаваліся друкаваныя органы: часопісы «Крестьянский интернационал» і «Международный крестьянский бюллетень». У 1926 годзе быў створаны Міжнародны аграрны інстытут, які займаўся тэарэтычным вывучэннем аграрнага пытання і сялянскага руху. Заснавальнікам інстытута быў эканаміст і дзеяч сялянскага руху Т. Ф. Домбаль[4].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ ВСЭ 1973.
- ↑ Российский государственный архив социально-политической истории
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сяля́нскі інтэрнацыяна́л (Сялінтэрн), Міжнародны сялянскі савет (МСС) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 341. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Крестья́нский интернациона́л (Крестинтерн), Международный крестьянский совет (МКС) / Александров В. В. // Т. 13. Конда — Кун. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 406. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Крестьяский интернациона́л (Крестинтерн) — Международный крестьянский совет (МКС) // Российский государственный архив социально-политической истории. Справочно-информационные материалы к документальным и музейным фондам РГАСПИ. Выпуск 3. 2004. (руск.)
- Крестьянский интернационал // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)