Сяргей Ігаравіч Астапчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ice hockey puck.svg
 Сяргей Астапчук
Пазіцыя левы нападнік
Рост 182 см
Вага 75 кг
Клубы Лакаматыў Яраслаўль
2007—2011
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Дата нараджэння 19 сакавіка 1990(1990-03-19)
Месца нараджэння Наваполацк, Беларуская ССР, СССР
Дата смерці 7 верасня 2011(2011-09-07) (21 год)
Месца смерці аэрапорт «Туношна»,
Яраслаўская вобласць,
Расійская Федэрацыя
Клубная кар'ера

Сяргей Ігаравіч Астапчук (19 сакавіка 1990, Наваполацк7 верасня 2011, Яраслаўская вобласць) — беларускі і расійскі хакеіст — левы нападнік.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Хакейная школа: «Хімік» з Наваполацку (у якой гуляў яго бацька Ігар Астапчук), «Дынама Масква» і «Спартак». Першы трэнер — Андрэй Корабаў. Выступаў за юнацкія і маладзёжныя клубы «Хімік» — 88, «Спартак» — 90 (20022006), «Лакаматыў» — 2 (20062008), «Rouyn-Noranda Huskies» (20082010), «Лока» (з 2009).

З 2007 па 2011 гуляў таксама за КХЛ «Лакаматыў».

7 верасня 2011 года загінуў у катастрофе Як-42 пад Яраслаўлем пры ўзлёце з аэрапорта «Тунашна» разам з камандаю «Лакаматыў Яраслаўль».

Астапчук адначасова валодаў беларускім і расійскім пашпартамі. Апошнім часам вельмі спадзяваўся, што федэрацыя хакею зможа дамовіцца з «Лакаматывам», каб яму дазволілі гуляць за беларускую зборную. Па прылёце ў Мінск хакеіст мусіў сустрэцца з галоўным трэнерам беларускай зборнай Кары Хейкіля[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]