Сяргей Бульба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Бульба
Імя пры нараджэнні Сяргей Чыслаў
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 15 красавіка 1967(1967-04-15) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Кастусь, Багдан
Альма-матар
Член у
Прыналежнасць Беларуская дэмакратычная апазіцыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Сяргей Бульба[1], імя па нараджэнні Сяргей Чыслаў (нар. 15 красавіка 1967, Мінск) — беларускі палітычны дзеяч[2], былы старшыня Белага легіёну[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады. Вайсковая служба[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў сярэдняй школе № 50 у Мінску. У 1984—1989 гадах навучаўся ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы. У 1988 годзе ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы стварыў патрыятычную суполку курсантаў 5 курсу, якая займалася гістарычна-асветніцкай дзейнасцю. У сваім асяродку яны называлі сябе «Рух-63», як нашчадкі Кастуся Каліноўскага. Штуршком да стварэння першай беларускай нацыянальнай арганізацыі вайскоўцаў сталі падзеі кастрычніка 1988 года, калі ў Мінску быў жорстка разагнаны жалобны мітынг на Дзяды. Суполка сабрала каля 300 подпісаў за дзяржаўнасць беларускай мовы. З красавіка 1989 года арганізацыя стала называцца «Вольнае згуртаванне вайскоўцаў». Заснавальнікаў арганізацыі раскідалі па гарнізонах, а найбольш актыўных — Сяргея Бульбу (Чыслава) і Вадзіма Малюшыцкага — размеркавалі ў Чыцінскую вобласць РСФСР. У пераводзе на службу ў БССР было адмоўлена.

У 1989 годзе быў адным з двух дзейных афіцэраў — заснавальнікаў БНФ[4]. У 1990 годзе вылучаны асабовым складам (салдатамі) кандыдатам на выбары ў Вярхоўны Савет СССР, але заблакаваны рашэннем палітаддзела. Пасля гэтага напісаў рапарт на звальненне і быў звольнены па скарачэнні кадраў.

Палітычная дзейнасць у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Вярнуўся ў Беларусь у 1991 годзе, працаваў старэйшым адміністратарам беларускамоўнага ліцэя, таксама быў намеснікам кіраўніка моладзевай арганізацыі «Выбранецкія Шыхты».

Быў адным са стваральнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў у 1991 годзе, выконваў абавязкі адказнага і прэсавага сакратара згуртавання. У сярэдзіне 1990-х гадоў заняўся фармаваннем маладзёжнай структуры згуртавання. Ва усіх рэгіёнах Беларусі на базе Беларускага згуртавання вайскоўцаў былі створаны структуры ДРАБаў (Дружыны рэгіянальнай аховы і бяспекі). На базе «Чорных драбаў» узнік «Белы легіён»[5]. У 1995 годзе Сяргей Бульба ўзначаліў Белы легіён[6][7].

Восенню 1996 года невядомымі спецслужбамі Аляксандра Лукашэнкі вывезены ў лес каля Слуцка. Паводле яго слоў, ён перажыў клінічную смерць і тры тыдні правёў у шпіталі[8].

У 1999 годзе Бульба адказваў за ахову палітычнага апанента Аляксандра Лукашэнкі Віктара Ганчара. Паводле слоў Сяргея Бульбы, напярэдадні знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, ён атрымаў ад спонсара Ганчара грошы з прапановай паехаць на адпачынак у Крым, на што пагадзіўся[9].

Двойчы беспаспяхова (2003 і 2008) удзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[10][11]. Да 2008 года займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў Беларусі[12].

7 ліпеня 2008 года былых кіраўнікоў «Белага легіёна» — Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяргея Бульбу (Чыслава) затрымалі па справе выбуху 3 ліпеня 2008 года ў Мінску, абвінавацілі паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (хуліганства), неўзабаве вызвалілі з-пад варты[13]. Пасля 2008 года ў Беларусі быў рэдка, жыў у Непале, Індыі, Лацінскай Амерыцы, 8 гадоў пражыў у Тыбеце[14]. У 2012 годзе афіцыйна змяніў прозвішча з Чыслаў на Бульба[15][16].

Эміграцыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе разам з сям’ёй перабраўся на сталае жыхарства ва Украіну, дзе жыў да 2022 года і стварыў шэраг фондаў: «Беларуска-украінскі саюз» у 2020 годзе[17] і «Беларусь 2.0 Робім Разам» у 2021 годзе[18].

У чэрвені 2023 года разам са Святланай Варшыцкай стварае ў Беластоку фонд «Беларусь 2.0 Робім Разам»[19].

У ліпені 2023 года было абвешчана, што Сяргей Бульба стаў новым кіраўніком таварыства «Беларускі моладзевы хаб» у Варшаве (пляцоўкі, якая спрыяе дзейнасці арганізацый, ініцыятыў і актывістаў беларускай дыяспары ў Польшчы)[20].

У лютым 2024 года КДБ абвясціў фонд «Беларусь 2.0» экстрэмісцкім фарміраваннем[21].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сыноў Кастуся і Багдана.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У суаўтарстве са Станіславам Суднікам выдаў «Руска-Беларускі вайсковы слоўнік».[23][24]

Зноскі

  1. Стваральнік «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў: нашай уладзе трэба звярнуцца да здаровага патрыятызму
  2. Сяргей Чыслаў пра гісторыю «Белага легіёну»
  3. Сяргей Чыслаў: «Белы легіён» — гэта не арганізацыя, гэта стан душы
  4. З савецкіх падводнікаў у беларускія пісьменьнікі. Гісторыя Паўла Ляхновіча
  5. Белы легіён — праўда й міты(недаступная спасылка)
  6. Ствараецца «Белы легіён» Архівавана 24 ліпеня 2017.
  7. «На нас Караткевіч паўплываў» — Сяргей Чыслаў пра гісторыю «Белага легіёну»
  8. Лідар «Белага легіёну»: Я перажыў клінічную смерць
  9. Ахову Ганчара з “Белага легіёна” знялі перад яго знікненнем | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (18 снежня 2019). — «...па словах Бульбы, з ім сустрэўся адзін са ‟спонсараў” Ганчара (хто гэта, ён удакладняць не стаў):
    ‟Запытаўся ў мяне, калі я апошні раз быў у адпачынку. Гадоў пяць таму, кажу. Тады ён дастае брыкет грошай, досыць прыстойны, і кажа: ‟Бяры пару байцоў — едзь”.
    Сяргей узяў некалькі паплечнікаў і разам з імі паехаў у Крым, дзе адпачываў каля 10 дзён. А па вяртанні ў Беларусь, на мяжы, атрымаў на пэйджар паведамленні ад Ганчара.
    ‟У пэйджарах інфармацыя захоўвалася 10 дзён. Аказалася, што ён мне ў той дзень [знікнення. — Еўрарадыё] тройчы прысылаў паведамленне — клікаў у тую лазню [на выхадзе з якой Ганчар і Красоўскі зніклі. — Еўрарадыё]”.»  Праверана 5 студзеня 2024.
  10. Кадыдат зьняты з выбараў за паказ фільмаў
  11. КОЛЬКАСЬЦЬ ПРЭТЭНДЭНТАЎ НА ВЫБАРЧЫЯ МАНДАТЫ СКАРАЧАЕЦЦА ШТОДНЯ
  12. Заснавальнік «Белага легіёна»: Пагроза для Беларусі з боку Расіі змяншаецца Архівавана 22 кастрычніка 2020.
  13. «Белы легіён» не існуе, але цікавіць сьледзтва
  14. «Быць дзіцём сусвету, але пры гэтым ліцвінам па паходжанні». Восем гадоў Сяргея Бульбы ў Тыбеце . Наша Ніва. Праверана 5 студзеня 2024.
  15. Стваральнік «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў патлумачыў, чаму змяніў прозвішча на Бульба Архівавана 19 красавіка 2017.
  16. Сяргей Чыслаў: Нашай уладзе трэба звярнуцца да здаровага патрыятызму(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2017. Праверана 9 ліпеня 2017.
  17. БІЛОРУСЬКО УКРАЇНСЬКИЙ СОЮЗ (укр.). YouControl — сервіс перевірки контрагентів. (31 жніўня 2020).
  18. БІЛОРУСЬ 2.0 РОБИМО РАЗОМ (укр.). YouControl — сервіс перевірки контрагентів. (6 красавіка 2021).
  19. BIAŁORUŚ 2.0. ZRÓBMY TO RAZEM | Rejestr.io. rejestr.io. Праверана 5 студзеня 2024.
  20. Памятаеце вайну з Беларускім моладзевым хабам у Варшаве? Даведаліся, што там адбываецца цяпер. Наша Ніва (14 сакавіка 2024). Праверана 28 красавіка 2024.
  21. Праект Сяргея Чыслава (Бульбы) прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Наша Ніва (26 лютага 2024). Праверана 28 красавіка 2024.
  22. Узнагароджаньні Мэдалём да стагодзьдзя БНР: Антон Фурс, Яўген Усюкевіч, Ірына Волкава, Глеб Лабадзенка, Сяргей Бульба. radabnr.org (15 кастрычніка 2019).
  23. Беларуская вайсковая тэрміналёгія: «Крокам руш!» Архівавана 3 мая 2017.
  24. Як і хто распрацоўваў беларускую вайсковую тэрміналёгію? (+слоўнічак)