Сярэдні Захад
Сярэдні Захад ЗША (англ.: Midwestern United States, у ЗША прыняты тэрмін проста Сярэдні Захад, англ.: Midwest) — адзін з чатырох геаграфічных рэгіёнаў, на якія падраздзяляюцца ЗША ў адпаведнасці з Бюро перапісу ЗША.
Рэгіён складаецца з дванаццаці штатаў у цэнтральнай і паўночна-усходняй частцы ЗША: Ілінойс, Індыяна, Аёва, Канзас, Мічыган, Мінесота, Місуры, Небраска, Паўночная Дакота, Агаё, Паўднёвая Дакота і Вісконсін[1].
Па стане на 1.7.2007, Бюро перапісу ацэньвае насельніцтва Сярэдняга Захаду ў 66 млн 388,8 тыс. чал., 22 % насельніцтвы краіны. Плошча Сярэдняга Захаду 2 млн 128 тыс. кв. км, 21,6 % плошчы ўсёй краіны.
На тэрыторыі Сярэдняга Захаду размешчаны Геаграфічны цэнтр ЗША і сярэдні пункт пражывання насельніцтва ЗША. Бюро перапісу ЗША падраздзяляе гэты рэгіён на Паўночна-Усходнія штаты Сярэдняга Захаду ЗША (фактычна гэта раён Вялікіх азёр) і Паўночна-Заходнія штаты Сярэдняга Захаду ЗША.
Змест |
Найбуйнейшыя гарады і гарадскія акругі Сярэдняга Захаду [правіць]
Найбуйнейшым горадам у рэгіёне з'яўляецца Чыкага, наступныя па велічыні — Дэтройт і Індыянапаліс. Самым старым горадам на Сярэднім Захадзе з'яўляецца Су Сент-Меры, заснаваны французскімі місіянерамі і даследчыкамі ў 1668.
| Месца | Горад | Штат | Колькасць насельніцтва (перапіс 2000 г.)[2] |
|---|---|---|---|
| 1 | Чыкага | Ілінойс | 2,896,016 |
| 2 | Дэтройт | Мічыган | 951,270 |
| 3 | Індыянапаліс | Індыяна | 781,870 |
| 4 | Калумбус | Агаё | 711,470 |
| 5 | Мілуокі | Вісконсін | 596,974 |
| 6 | Кліўленд | Агаё | 478,403 |
| 7 | Канзас Сіці | Місуры | 441,545 |
| 8 | Амаха | Небраска | 390,007 |
| 9 | Мінеапаліс | Мінесота | 382,618 |
| 10 | Сент-Луіс | Місуры | 348,149 |
| Месца | Гарадская акруга | Штаты, які ўваходзіць у гэту акругу | Колькасць насельніцтва (перапіс 2000 г.) |
|---|---|---|---|
| 1 | Чыкага | Ілінойс-Індыяна | 8,307,904 |
| 2 | Дэтройт | Мічыган | 3,903,377 |
| 3 | Мінеапаліс-Сент-Пол | Мінесота | 2,388,593 |
| 4 | Сент-Луіс | Місуры-Ілінойс | 2,077,662 |
| 5 | Кліўленд | Агаё | 1,786,647 |
| 6 | Цынцынаці | Агаё-Кентукі-Індыяна | 1,503,262 |
| 7 | Канзас-Сіці | Місуры-Канзас | 1,361,744 |
| 8 | Мілуокі | Вісконсін | 1,308,913 |
| 9 | Індыянапаліс | Індыяна | 1,287,919 |
| 10 | Калумбус | Агаё | 1,133,193 |
| Месца | Назва гарадской агламерацыі | Штаты, якія ўваходзяць у агламерацыю | Колькасць насельніцтва (перапіс 2000 г.)[3] |
|---|---|---|---|
| 1 | Чыкагская агламерацыя | Ілінойс-Індыяна-Вісконсін | 9,098,316 |
| 2 | Дэтройтская агламерацыя | Мічыган | 4,452,557 |
| 3 | Агламерацыя Мінеапаліс — Сент-Пол | Мінесота-Вісконсін | 2,968,806 |
| 4 | Вялікі Сент-Луіс | Місуры-Ілінойс | 2,698,687 |
| 5 | Вялікі Кліўленд | Агаё | 2,148,143 |
| 6 | Агламерацыя Цынцынаці-Паўночны Кентукі | Агаё-Кентукі-Індыяна | 2,009,632 |
| 7 | Метраполія Канзас Сіці | Місуры-Канзас | 1,836,038 |
| 8 | Метраполія Калумбус | Агаё | 1,612,694 |
| 9 | Метраполія Індыянапаліс | Індыяна | 1,525,104 |
| 10 | Агламерацыя Мілуокі-Расін-Вукеша (англ.: Milwaukee-Racine-Waukesha Metropolitan Area) | Вісконсін | 1,500,741 |
Зноскі
- ↑ http://www.census.gov/geo/www/us_regdiv.pdf
- ↑ Incorporated Places of 100,000 or More Ranked by Population: 2000 (pdf) U.S. Census Bureau. April 2001.
- ↑ [>Incorporated Places of 100,000 or More Ranked by Population: 2000 (pdf) U.S. Census Bureau. April 2001.
Гл. таксама [правіць]
- Ілінойс
- Чыкага
- Індыяна
- Агаё
- Канзас
- Мічыган
- Мінесота
- Небраска
- Паўночная Дакота
- Паўднёвая Дакота
- Аёва
- Вісконсін
Спасылкі [правіць]
- Сярэдні Захад
- Welcome to AMERICANA
- Макрараянаванне ЗША: чатыры асноўныя часткі. — Геаграфія эканамічная
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |