Сёмга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сёмга
Atlantischer Lachs.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salmo salar Linnaeus, 1758

Арэал
выява
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы

Сёмга, ласось высакародны[1] (Salmo salar) — рыба сямейства ласасёвыя, атраду ласосепадобныя. Пашырана ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна, паўночна-заходняй частцы Паўночнага Ледавітага акіяна каля берагоў Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Існуе азёрная форма сёмгі — азёрны ласось (S.s. morpha sebago) у буйных паўночных азёрах Лабрадор, Ладажскае, Анежскае. На Беларусі да пабудовы на рэках плацін заходзіла на нераст з Балтыйскага мора ў рэкі Нёман, Заходняя Дзвіна, Вілія, Буг. Апошні раз назіралася ў рацэ Вілія (1954).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела да 1,5 м, маса да 39 кг. Луска дробная, серабрыстая. Перад нерастам цела цямнее, на баках і галаве з'яўляюцца чорныя, чырвоныя і аранжавыя плямы, у самцоў падаўжаюцца і скрыўляюцца сківіцы. Скура на спіне патаўшчаецца. Плоднасць да 26000 ікрынак. Ікра буйная, аранжавая. У рэкі заходзіць пераважна восенню. Моладзь жыве ў рэках да 5 гадоў, корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай, у моры — рыбай і ракападобнымі. Каштоўны аб'ект промыслу і развядзення.

Зноскі

  1. Сёмга, ласось высакародны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.359-360