Астравецкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Астравецкі раён
Герб
BIA Ostrowiec COA.jpg
Сцяг
Flag of Astraviec.jpg
Краіна

Беларусь

Уваходзіць у

Гродзенская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Астравец

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 85,44 %, руская 10,59 %
Размаўляюць дома: беларуская 74,13 %, руская 18,21 %[1]

Насельніцтва (2009)

24 266 чал,[1] (13-е месца)

Шчыльнасць

15,47 чал./км² (16-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 86,87 %,
палякі — 5,73 %,
рускія — 3,47 %,
літоўцы — 2,65 %,
іншыя — 1,28 %[1]

Плошча

1 568.77[2] км²
(5-е месца)

Астравецкі раён на карце

Часавы пояс

UTC+2

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Астравецкі раён на Вікісховішчы
Каардынаты: 54°36′49″ пн. ш. 25°57′19″ у. д. / 54.613611° пн. ш. 25.955278° у. д. (G) (O) (Я)

Астравецкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай, з 1944 года — Маладзечанскай, а з 1960 года — Гродзенскай вобласці.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Раён з'яўляецца самым паўночным з рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, па плошчы — чацвёрты на Гродзеншчыне. Агульная плошча Астравеччыны — 1569 км².

Раён на захадзе і поўначы мяжуе з Літоўскай Рэспублікай (памежныя пераходы «Катлоўка», «Лоша»), чыгуначная станцыя Гудагай. На паўночным усходзе мяжуе з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці, на ўсходзе — з Мядзельскім раёнам Мінскай вобласці, на поўдні — са Смаргонскім і Ашмянскім раёнамі Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна знаходзіцца некалькі старажытных паселішчаў. Вёска Варняны ўпершыню згадваецца ў 1391 г. як уладанне вялікага князя літоўскага Ягайлы. У 15 ст. Варняны былі ўладаннямі Сангайлаў, а ў першай палавіне 16 ст. — Пронскіх, Чыжоў, Свірскіх, з 1581 г. — Абрамовічаў. Сёння ў вёсцы Варняны захаваліся помнікі архітэктуры 18 ст.: Георгіеўскі касцёл, дом ксяндза, дом аптэкара, жылыя дамы.

Вёска Быстрыца — адно са старажытных паселішчаў на Астравеччыне. У хроніках Стрыйкоўскага і Каяловіча сцвярджаецца, што ў вёсцы Быстрыца знаходзілася першая сталіца ВКЛ. Па прывілеі Жыгімонта І у 1542 г. тут была мытная кантора. Захаваўся касцёл Ушэсця Святога Крыжа (1760).

У пісьмовых крыніцах Астравец згадваецца ў 1468 годзе, калі кіеўскі ваявода Марцін Гаштольд заснаваў тут касцёл і манастыр дамініканцаў. Астравец уваходзіў у Віленскае ваяводства ВКЛ. Пасля смерці Гаштольда ў 1542 годзе Астравец перайшоў да караля Жыгімонта І, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. Апошні падараваў Астравец у 1546 г. Ераніму Карыцкаму. У 1618 г. уладальнікам быў Ян Корсак, а ў 19 ст. — Кастравіцкія, Сыцянкі, Жылінскія.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 398 населеных пунктах пражывае 27,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскім пасёлку Астравец — 8,6 тыс., у сельскай мясцовасці — 18,7 тыс. Шчыльнасць насельніцтва — 17,4 чалавека на 1 кв.км.

Насельніцтва раёна шматнацыянальнае: беларусы — 86,87 %, палякі — 5,73 %, рускія — 3,47 %, літоўцы — 2,65 % і інш.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Раён падзяляецца на 9 сельсаветаў: Астравецкі, Варнянскі, Гервяцкі, Гудагайскі, Кемелішкаўскі, Міхалішкаўскі, Падольскі, Спондаўскі, Трокеніцкі.

Некаторыя вёскі[правіць | правіць зыходнік]

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць раёна прадстаўлена пяццю прадпрыемствамі: ААТ "Кардонная фабрыка «Альхоўка», ДЛГУ «Астравецкі лясгас», ВКУП «Камбінат будаўнічых матэрыялаў Астравецкага раёна», РУП "Астравецкі завод «Радыёдэталь», філіял «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Астравецкага райпо. На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 8 недзяржаўных прадпрыемстваў: ПФ «Верас», ЗАТ «НПЛІМ-Веста», ПФ «Крок», ЗП «Тэхнапласт», ІПГВУП «Лес-Мет», ІПУВГП «Экса Карпарэйшн», УП «Фірма ГЛТ», фермерская гаспадарка «Астравецкае».

Эканамічнае і сацыяльнае развіццё раёна ў асноўным базіруецца на сельскагаспадарчай вытворчасці. Аграрны сектар эканомікі прадстаўлены 10 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгунка Мінск-Вільня праходзіць па паўднёвай ускраіне раёна. З усхода на захад тэрыторыю раёна перасякае адзіная аўтадарога рэспубліканскага падпарадкавання: Полацк — Глыбокае — граніца Літоўскай Рэспублікі (Катлоўка) Р45.

Адукацыя, культура, ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

  • У сістэме адукацыі 13 сярэдніх школ, 6 базавых, 2 базавыя школы-сады, 1 пачатковая, 4 пачатковыя школы-сады, Варнянскі вучэбна-вытворчы камбінат, дзе вучні школ раёна атрымліваюць неабходныя і запатрабаваныя ў раёне прафесіі шафёра, трактарыста, прадаўца, цырульніка. З 1 верасня 2004 года ў г.п. Астравец адкрыта гімназія.
  • Медыцынскае абслугоўванне жыхароў раёна ажыццяўляюць цэнтральная раённая бальніца на 215 ложкаў, паліклініка на 446 наведванняў у змену, Міхалішкаўская ўчастковая бальніца на 55 ложкаў, у тым ліку 25 ложкаў сястрынскага догляду, 3 сельскія амбулаторыі ўрача агульнай практыкі з дзённымі стацыянарамі на 33 ложкі, 22 фельчарска-акушэрскія пункты.
  • У галіне культуры — 26 клубных устаноў, 28 бібліятэк. Працуюць 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 3 музычныя школы, Дом рамёстваў.
  • У 2002 і 2011 гадах раён быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[3][4].
  • Дзейнічаюць 67 спартыўных збудаванняў, стадыён, хакейная пляцоўка, 13 спартыўных залаў.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У раёне суіснуюць 3 рэлігійных канфесіі, агульная колькасць рэлігійных суполак — 16:

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

У раёне знаходзіцца рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сарачанскія азёры» плошчай 13 тыс. га, у склад якога ўваходзяць 12 азёр, сярод іх найбольш буйныя Тумскае, Ёдзі, Белае, Вераб'і, Каймін, Туравейскае і інш. Ёсць 2 заказнікі мясцовага значэння (ландшафтны заказнік «Возера Бык» — 113 га, ландшафтны заказнік «Сяржанты» — 1015 га), 5 помнікаў рэспубліканскага і 16 помнікаў прыроды раённага значэння. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння — геалагічнае агаленне міжледавіковых стужачных глін Камарышкі. У рэках раёна водзяцца 5 відаў рыб, занесеных у Чырвоную кнігу — харыус, ласось атлантычны, стронга, кумжа, звычайная марона.

На тэрыторыі раёна 23 архітэктурныя помнікі. У іх ліку: архітэктурны ансамбль у в. Варняны, Георгіеўскі касцёл, дом аптэкара і плябанія (пабудаваны ў 1770 г.), Троіцкі касцёл у в. Гервяты, касцёлы ў в. Гудагай, Міхалішкі, Быстрыца, Клюшчаны і інш.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

На Астравеччыне нарадзіліся браты Канстанцін і Альбін Стаповічы — паэт і музыкант, у в. Міхалішкі — літаратар Менке Кац, у в. Лакцяны — паэт, драматург і свяшчэннік Янка Быліна. У Трокеніках вырас сусветна вядомы мастак Мар'ян Богуш-Шышка. Прыгажосць прыроды краю, дружалюбнасць жыхароў прываблівалі паэтаў, мастакоў і многіх вядомых людзей. Так, у маёнтку Дубнікі падоўгу гасціў, выношваў задумы сваёй гістарычнай трылогіі польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч. У Малях правёў апошнія гады свайго жыцця расійскі консул у Японіі, выдатны вучоны Іосіф Гашкевіч. У капліцы ў вёсцы Лоша ў 1938 г. пахаваны беларускі і польскі мастак Л. Дабжынскі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Commons