Сільвія Плат
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Пісьменнік}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Сільвія Плат (анг. Sylvia Plath; 27 кастрычніка 1932 - 11 лютага 1963) — амерыканская паэтэса і пісьменніца, якая лічыцца адной з заснавальніц жанру «спавядальнай паэзіі» ў англамоўнай літаратуры. Пры жыцці Плат выйшаў толькі паэтычны зборнік «Калос» (анг. The Colossus & Other Poems, Лондан, 1960) і напаўаўтабіяграфічны раман «Пад шкляным каўпаком» (1963). У 1965 годзе быў апублікаваны зборнік «Арыэль», які атрымаў захопленыя водгукі крытыкі, стаў адным з галоўных бэстсэлераў англа-амерыканскай паэзіі XX стагоддзя. У 1982 годзе за зборнік Collected Poems Плат атрымала пасмяротна Пулітцэраўскую прэмію.
Сільвія Плат была жонкай брытанскага паэта-лаўрэата Тэда Х'юза. Гэты шлюб быў не толькі саюзам двух закаханых, але і творчым тандэмам, дзе вядучую ролю гуляў Х'юз, а Плат забяспечвала яму магчымасць тварыць. Адносіны Плат і Х'юза скончыліся трагедыяй: у пачатку 1963 года, пакутуючы ад цяжкай дэпрэсіі, якая рушыла за разрывам з мужам, Сільвія Плат скончыла жыццё самагубствам. У яе засталося двое дзяцей. Пасля смерці жонкі Х'юз заснаваў Estate of Sylvia Plath, які распараджаўся правамі на літаратурную спадчыну паэтэсы.
