Сімфанічны аркестр Фінскага радыё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Yle Radion sinfoniaorkesteri logo.png
Finnish Radio Symphony Orchestra

Сімфанічны аркестр Фінскага радыё (фінск.: YLE Radion sinfoniaorkesteri, шведск.: YLE Radions Symfoniorkester) — сімфанічны аркестр, які базіруецца ў Хельсінкі і спансуецца Фінскім радыё. Асноўнымі канцэртнымі пляцоўкамі аркестра з'яўляюцца Палац Фінляндыя і Палац культуры ў Хельсінкі.

Аркестр быў заснаваны ў 1927 Эркі Лінка, які дырыжыраваў ім да 1952, і складаўся ўсяго з дзесяці музыкантаў. У 1929 першым галоўным дырыжорам стаў Тойва Хаапанен. Пасля Другой сусветнай вайны склад аркестра быў пашыраны спачатку да 50 у 1950, а затым да 67 музыкантаў у 1953, а ў 1970-я гады да складу поўнага сімфанічнага аркестра.

З 2003 года аркестрам кіруе Сакары Орама, а ганаровым дырыжорам з'яўляецца Юка-Пека Сарастэ.

Сярод запісаў аркестра пераважаюць запісы фінскіх кампазітараў, асабліва Яна Сібеліуса, а таксама Аарэ Мерыканта і Паава Хейнінена. Таксама атрымалі вядомасць запісу сімфоній Густава Малера і Карла Нільсена.

Галоўныя дырыжоры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Finnish Radio Symphony Orchestra (14 December 2010). Hannu Lintu to be FRSO's Chief Conductor. Прэс-рэліз. Праверана 2011-01-06.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галоўныя дырыжоры сімфанічнага аркестра Фінскага радыё