Ян Сібеліус
| Ян Сібеліус Jean Sibelius |
||
Ян Сібеліус у 1940-х |
||
| Асноўная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Імя пры нараджэнні |
Юхан Крысціян Юліус Сібеліус (фін.: Johan Christian Julius Sibelius)[1] |
|
| Дата нараджэння | ||
| Месца нараджэння | ||
| Дата смерці |
20 верасня 1957 (91 год) |
|
| Месца смерці | ||
| Краіна | ||
| Прафесіі | ||
| Інструменты | ||
| Узнагароды |
|
|
| http://www.sibelius.fi/ | ||
Ян Сібеліус, таксама Юхан Сібеліус[2] (фін.: Jean Sibelius, фін.: Johan Christian Julius Sibelius; 8 снежня 1865, Хямеэнліна, Вялікае княства Фінляндскае — 20 верасня 1957, Ярвенпяя, Фінляндыя) — фінскі кампазітар, педагог; заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў сусветнага сімфанізму.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Вучань М. Вегеліуса. 3 1891 выкладаў у Хельсінкскай кансерваторыі.
Творчасць [правіць]
Для яго творчасці характэрны віртуознае валоданне тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі, сінтэз класічных і рамантычных традыцый, імкненне да праграмнасці. Арганічна перапрацоўваў музычны фальклор, выкарыстоўваючы яго ладава-гарманічныя і гарманічныя асаблівасці. Творы вылучаюцца своеасаблівай строгасцю і адначасова непасрэднасцю выказвання, для іх характэрны патрыятычныя матывы, заснаваныя на фінскай народнай паэзіі, гісторыі, міфалогіі і эпасе. Сярод твораў: сімфонія «Кулерва» для салістаў, хору і аркестра (1892), 7 сімфоній для аркестра (1899—1924), праграмныя аркестровыя творы, у т.л. сюіта «Лемінкяйнен» (1893—96), 4 легенды (у т.л. «Туанельскі лебедзь» на сюжэт «Калевалы»), сімфанічныя паэмы, у т.л. «Сага» (апошняя рэд. 1901), «Вясновая песня» (1894), «Фінляндыя» (1899), «Дачка Поўначы» (1906), «Начная скачка і усход сонца» (1907), «Тапіёла» (1926), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1903), «Сумны вальс»; інструментальныя ансамблі і п'есы; кантаты і хары, каля 100 рамансаў і песень, музыка да драматычных спектакляў і інш.
Асноўныя творы [правіць]
Сімфоніі [правіць]
- «Кулерво», сімфонія для салістаў, хору і аркестра, op.7 (1899)
- Сімфонія № 1 e-moll, op.39 (1899)
- Сімфонія № 2 D-dur, op.43 (1902)
- Сімфонія № 3 C-dur, op.52 (1907)
- Сімфонія № 4 a-moll, op.63 (1911)
- Сімфонія № 5 Es-dur, op.82 (1915)
- Сімфонія № 6 d-moll, op.104 (1923)
- Сімфонія № 7 C-dur, op.105 (1924)
Ушанаванне памяці [правіць]
3 1951 штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль «Тыдзень Сібеліуса» (Хельсінкі).
Гл. таксама Сібеліус, цягнік
Зноскі
- ↑ Lapsuus 1865—1881
- ↑ Варыянты напісання імя Ян Сібеліус, Юхан Сібеліус у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.362.
Літаратура [правіць]
- В'югінава І. Сібеліус // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Сібеліус- Ян Сібеліус: Ноты твораў на IMSLP
- Сайт прысвечаны Яну Сібеліусу (фін.) (швед.) (англ.)
- Акадэмія Яна Сібеліуса
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 8 снежня
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Хямеэнліне
- Памерлі 20 верасня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары Фінляндыі
- Кампазітары паводле алфавіту
- Памерлі ў Ярвенпяя
- Асобы на марках
- Масоны