Сімфонія № 6 (Моцарт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сімфонія № 6 фа мажор KV 43 — сімфонія Вольфганга Амадэя Моцарта, напісаная ў 1767 годзе (кампазітару было 11 гадоў). Аўтограф партытуры сёння захоўваецца ў Бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта у Кракаве[1].

Гісторыя напісання і першае выкананне[правіць | правіць зыходнік]

Юны Моцарт пачаў пісаць сімфонію ў Вене, аднак увосень 1767 года ў горадзе вылілася эпідэмія воспы[2], і ўся сям’я з’ехала ў мараўскі горад Оламаўц. Тут сімфонія і была скончана. Нягледзячы на ад’езд, маленькі Моцарт усё ж захварэў на воспу. Яго лячэнне арганізаваў рэктар Оламаўцкага ўніверсітэта граф Падстацкі, і праз 2 месяца хлопчык акрыяў. 30 снежня 1767 года ў горадзе Брно адбыўся канцэрт, арганізаваны графам фон Шратэнбах, братам архібіскупа Зальцбурга, на якім у тым ліку ўпершыню прагучала сімфонія № 6. У канцэрце таксама брала ўдзел 15-гадовая сястра Моцарта Марыя. Мясцовы святар запісаў: «Я прысутнічаў на музычным канцэрце ў гарадскім доме, вядомым як „Карчма“, у якім адзінаццацігадовы хлопчык з Зальцбурга і яго пятнаццацігадовая сястра акампанавалі на розных прыладах для жыхароў Брно, выклікаючы ў кожнага захапленне»[3] У памяць пра гэты канцэрт сёння ў Брно штогод праводзяць конкурс маладых піяністаў да 11 гадоў.[4]

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Моцарт. Сімфонія № 6, пачатак

Сімфонія напісана ў чатырох частках. Час гучання — прыкладна 16 хвілін.

У другой частцы (Andante) Моцарт выкарыстоўвае тэму з пачатку сваёй камедыі «Апалон і Гіяцынт», KV 38.

Склад аркестра:

2 флейты, 2 габоя, 2 ражка, фагот, 2 скрыпкі, 2 альта, віяланчэль, басэтля. Упершыню ў сваіх сімфоніях Моцарт уводзіць абавязковую партыю альтаў[5].

Кур’ёзы[правіць | правіць зыходнік]

У Інтэрнэце часцяком самыя розныя кампазіцыі па няведанню прыпісваюць Моцарту. Самая распаўсюджаная такая памылка — гэта так званая «Сімфонія № 6 — Музыка Анёлаў»[6], якая насамрэч з’яўляецца кампазіцыяй карэйскага кампазітара Yiruma пад назвай «River Flows In You»[7]

Зноскі

  1. Mozart, Wolfgang Amadeus; Giglberger, Veronika (preface), Robinson, J. Branford (transl.) (2005). Die Sinfonien I.. Kassel: Barenreiter-Verlag. pp. X. ISMN M-006-20466-3
  2. Zaslaw, pp. 109—112
  3. Quoted by Zaslaw, pp. 111—12 from O. E. Deutsch
  4. Конкурс юных піяністаў у Брно Архівавана 23 красавіка 2012.
  5. Brown, A. Peter, The Symphonic Repertoire (Volume 2). Indiana University Press (ISBN 0-253-33487-X), pp. 350—351 (2002).
  6. «Музыка анёлаў» на Youtube
  7. Пра дэзінфармацыю ў назвах музычных кампазіцый ці што такое «Музыка анёлаў»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Neal Zaslaw: Mozart’s Symphonies:Context, Performance Practice, Reception OUP, Oxford 1991 ISBN 0-19-816286-3
  • Nicholas Kenyon: The Pegasus Pocket Guide to Mozart Pegasus Books, New York 2006 ISBN 1-933648-23-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]