Сіні маршрут (Венгрыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сіні маршрут (венг.: Országos Kéktúra, скарочана OKT) — нацыянальны венгерскі пешаходны маршрут. З’яўляецца часткай сеткі еўрапейскіх пешаходных маршрутаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маркіроўка маршрута ў гарах Матра

Нацыянальны сіні маршрут, ці проста сіні маршрут стаў адным з першых пешаходных маршрутаў у Еўропе. Гэтая дарога была ўпершыню апісана ў 1938 годзе, яе даўжыня ў той час складала 910 км. Пасля Другой сусветнай вайны многія венгерскія турысты пачалі хадзіць па гэтаму маршруту, таму секцыя спартыўнага турызму будапешцкага таварыства «Лакаматыў» абвясціла ў 1952 годзе нацыянальны паход па «сіняму» шляху. У 1961 годзе арганізацыю і кіраванне рухам «Сіні маршрут» узяла на сябе асацыяцыя «Сябры прыроды».

Першыя гады аб «Сінім маршруце» ведалі ў асноўным толькі спартыўныя турысты, пакуль у пачатку 1980-х гадоў на венгерскім тэлебачанні не была паказана серыя рэпартажаў аб ім. Аўтарам рэпартажаў быў журналіст Паль Роцкенбаўэр, які разам са здымачнай групай прайшоў маршрут за 76 дзён.

Даўжыня маршруту складае больш за 1128 км, ён ідзе ад гары Гешрыбенштайн на мяжы з Аўстрыяй праз Будапешт да населенага пункта Халахаза ля мяжы са Славакіяй. У 1983 годзе ўсходняя частка маршруту ўвайшла ў склад міжнароднага маршруту сяброўства Айзэнах — Будапешт (ЕВ), адзінага міжнароднага маршруту сацыялістычных краін усходняй Еўропы (ён праходзіў праз ГДР, Польшчу, Чэхаславакію і Венгрыю). Сёння большая частка «Сіняга маршруту» інтэгравана ў еўрапейскі міжнародны пешаходны маршрут E4 (Гібралтар — Пірэнеі — Бодэнскае возера — Балатон — Рыла — Крыт). Да «Сіняга маршруту» дадаліся яшчэ два венгерскія маршруты «Rockenbauer Pál Dél-dunántúli Kéktúra» и «Alföldi Kéktúra», якія цяпер зрэдку разглядаюцца як яго частка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Az Országos Kéktúra. Írott-kőtől Budapest-Hűvösvölgyig; Ifjúsági és Sportminisztérium, Cartographia Kft. Budapest 2001, 160 S.; ISBN 963-352-535-7
  • Az Országos Kéktúra. Budapest-Hűvösvölgytöl Hollóházáig; Ifjúsági és Sportminisztérium, Cartographia Kft. Budapest 2001, 160 S.; ISBN 963-352-536-5
  • Országos Kéktúra. Útvonalvázlat és Igazoló Füzet; Magyar Természetbarát Szövetség, Budapest 2007, 80 S.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]