Прыродны газ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Прыро́дны газ, газападобны карысны выкапень пераважна вуглявадароднага складу які ўтварыўся ў тоўшчы зямной кары, а таксама высокаэканамічнае паліва, цеплата гарэння 32,7 МДж/м³ (7800 ККал/м³).

Прыродны газ утварыўся ў выніку катагенетэчнага пераўтварэння арганічнага рэчыва асадачных пародаў. Паклады газа ўтвараюцца ў натуральных поласцях на шляхах міграцыі газа. Міграцыя адбываецца ў выніку статычнай ці дынамічнай нагрузкі пародаў, выціскаючых газ, ці пры вольнай дыфузіі газа з высокага ціску ў зоны меншага ціску. Адрозніваюць пазарэзервуарную рэгіянальную міграцыю скрозь магутныя тоўшчы парод рознай пранікнёнасці па капілярам, порам, разломам і расколінам і ўнутранарэзервуарную лакальную міграцыю ўсярэдзіне добрапранікнёных пластоў, збіраючых газ. Асноўны элемент прыроднага газа – метан (да 98%), так сама ў яго склад уваходзіць этан, прапан, бутан, пентан, гексан, вуглякіслы газ, азот, серавадарод, і інертныя газы. У некаторых выпадках, пры ўмовах вялікай тэмпературы і ціска прыродны газ пераўтвараецца ў вадкую фазу, утвараючы кандэнсат.

Падземнымі натуральнымі рэзервуарамі для 85% агульнай колькасці газавых і газакандэнсантых пакладаў служаць пяшчаныя, пашчана-алеўрытавыя і алеўрвтавыя пароды, часта змешаныя з глінамі; у астатніх 15% выпадкаў зборнікамі газа з’яўляюцца акарбанатныя пароды. Структура месцанараджэнняў розная для складчатых і платформенных варункаў. У складчатых раёнах выдзяляюць дзве групы структур, звязаных з антыкліналямі і монакліналямі. У платформенных раёнах выдзяляюць чатыры групы структур: купальных і брахіантыклінальных узвышшаў, эразійных і рыфавых массіваў, монакліналяў, сінклінальных прагібаў.

Газавыя паклады дзеляць на пластавя і масіўныя. У пластавых пакладах радовішчы газа прывязаны да пакладаў-калектараў. Масіўныя паклады не прывязаны да сваіх пластоў. Найбольш распаўсюджаны сярод палставых сводавыя паклады, якія захоўваюцца дзякуючы моцнай гліністай ці галагеннай накрыўкай.

Радовішчы прыроднага газа, якія знаходзяцца на глыбіні не болей 1,5 км, складаюцца амаль з аднаго метану з невялікімі дадаткамі яго гомалогаў (этану, прапану, бутану), азоту, аргону, калі-некалі вуглякіслага газа і серавадароду; з павелічэннем глыбіні ўтрыманне гомалогаў метану звычайна павялічваецца. У газакандэнсатных радовішчах утрыманне гомалогаў метану значна вышэй за метан. Гэта характэрна для нафтавых газаў. У некаторых газавых радовішчах назіраецца павышанае ўтрыманне вуглякіслага газа серавадароду і азоту. Прыродны газ сустракаецца ў адкладаннях усіх геалагічных сістэм пачынаючы з канца пратэразоя і на розных глыбінях, але часцей за ўсё да 3 км.

Прамысловыя радовішчы прыроднага газа сустракаюцца ў выглядзе аддзеленых збораў, не звязаных з іншымі карыснымі выкапнямі, у выглядзе газанафтавых радовішчаў, у якіх газападобныя вугляроды поўнасцю ці часткова раствораны ў нафце ці знаходзяцца ў вольным стане і запаўняюць узвышаную частку радовішча (газавыя капялюшы) ці верхнія часткі злучаных паміж сабой гарызонтаў газанафтавай світы; у выглядзе газакандэнсатных радовішчаў, у якіх газ узбагачаны вадкімі вуглявадародамі.

Вуглявадароды, якія ўваходзяць у склад прыроднага газа з’яўляюцца сыравінай для вытворчасці метылавага спірту, фармальдэгіду, ацэтальдэгіду, воцатавай кіслаты і іншых арганічных злучэнняў. Канверсіяй кіслародам ці вадзяным парам з метану (асноўнага элемента прыроднага газа) атрымліваюць сітэз-газ (СО+Н2), які выкарыстоўваецца для вытворчасці аманяка, спіртаў і іншых арганічных прадуктаў. Піролізам і дэгтдрагенізацыяй метану атрымліваюць ацэцілен, сажу і вадарод. Прыродны газ выкарыстоўваюць так сама для атрымання алефінавых вуглявадародаў, і ў першую чаргу эцілену і прапілену, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца сыравінай для далейшага арганічнага сінтэзу.

Ужываецца як паліва на электрастанцыях, у чорнай і каляровай металургіі, цэментнай і шкляной прамысловасці, пры вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і для камунальна-пабытовых патрэб. Сусветныя геалагічныя запасы газа на кантынентах, у зоне шэльфаў і мелкіх мораў, па прагнознай адзнаке складае 10,000,000,000,000,000 м³, што эквівалентна 10,000,000,000,000 тон нафты. У 1994 годзе галоўнымі газаздабываючымі краінамі з'яўляліся Расія, ЗША, Нідэрланды, Вялікабрытанія, Інданезія, Алжыр, Саудаўская Аравія, Іран, Нарвегія, Італія, Германія.