Така-Боне-Ратэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны парк Така-Боне-Ратэ
Taman Nasional Taka Bonerate
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне

ІнданезіяПаўднёвы Сулавесі

Плошча

5307 км²

Дата заснавання

1992

physical
Нацыянальны парк Така-Боне-Ратэ
Нацыянальны парк Така-Боне-Ратэ
Каардынаты: 6°41′00″ пд. ш. 121°09′00″ у. д. / 6.683333° пд. ш. 121.15° у. д. (G) (O) (Я)

Та́ка-Бо́не-Ра́тэ (індан.: Taman Nasional Taka Bonerate) — нацыянальны парк у Інданезіі, каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Сулавесі. Займае аднайменны атол і навакольныя марскія тэрыторыі. Агульная плошча - 5307 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны парк быў створаны ў 1992 г. для аховы другой па плошчы ў свеце (пасля Кваджалейна) буйной экасістэмы каралавых атолаў. На адным з астраўкоў месціцца населеная вёска. У наш час развіваецца турызм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны парк Така-Боне-Ратэ займае тэрыторыю аднайменнага атола. Уяўляе сабою кола нізкіх каралавых астраўкоў і каралавага рыфа, якія атачаюць шырокую лагуну (другую па плошчы ў свеце пасля лагуны атола Кваджалейн).

Флора сушы прадстаўлена ксерафітнымі хмызнякамі, какосавымі пальмамі і хвоямі. Фаўна сушы бедная — птушкі, крабы, яшчаркі. Нацыянальны парк славіцца багаццем падводнага свету, які насяляюць 261 від каралавых паліпаў, 295 відаў рыб, 244 відаў малюскаў, некалькі відаў марскіх чарапах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]