Востраў Сулавесі
| Сулавесі | |
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Сулавесі |
| Плошча | 174 600 км² |
| Насельніцтва | 16 000 000 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 91,638 чал./км² |
Сулавесі (індан. Sulawesi - назва, магчыма, створаная са слоў sula ('востраў') і besi ('жалеза'); традыцыйная еўрапейская назва - Цэлебес, ад парт. Celebes) - буйны востраў (174 600 км², 11-ы па велічыні востраў у свеце), які належыць Інданезіі. Належыць да Вялікіх Зондскіх астравоў. Акружаны морам Сулавесі, морам Банда і Макасарскім пралівам.
Востраў мае незвычайную форму: складаецца з чатырох яўна выдзеленых паўвостраваў, цэнтральная частка, якая іх злучае, — гарыстая, таму сулавесійскія паўвостравы традыцыйна жывуць дастаткова ізалявана адзін ад аднаго, камунікацыі паміж імі лепш наладжаныя па моры, чым па сушы.
Заселены як мінімум з 30 тыс. гадоў да н.э. (пасяленні ў паўднёвай частцы вострава). Востраў Сулавесі вядомы еўрапейцам з 1512, адкрыты партугальцамі.
Насельніцтва налічвае звыш 16 млн. чалавек (2007), пераважна бугісы і макасары. Размаўляюць на сулавесійскіх мовах. 80% мусульмане, 18% хрысціяне.
У адміністрацыйным плане падзяляецца на шэсць інданезійскіх правінцый.
Фаўна вострава багатая, маецца шэраг эндэмікаў, у тым ліку надзвычай своеасаблівая дзікая свіння-бабіруса.
| Гэта пачатак артыкулу пра Інданезію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |