Такліноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Такліноў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
88 чалавек (2004)
СААТА
3203870076
Такліноў на карце Беларусі ±
Такліноў (Беларусь)
Такліноў
Такліноў (Гомельская вобласць)
Такліноў

Такліно́ў[1] (трансліт.: Taklinoŭ, руск.: Теклинов) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Вуглоўскага сельсавета.

Ліквідавана 25 сакавіка 2011 года, тэрыторыя ўвайшла ў склад аграгарадка Вуглы[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 9 км на поўнач ад Брагіна, 29 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 118 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца.

Планавальна складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, якая на ўсходзе далучаецца да цэнтра просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1926—1927 гадах цэнтр Такліноўскага сельсавета. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Ланцуцкага, працавала гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Вуглы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 35 гаспадарак, 88 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1908 год — 31 двор, 116 жыхароў.
  • 1959 год — 213 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 35 гаспадарак, 88 жыхароў.
  • 2006 год — 38 гаспадарак, 88 чалавек, з якіх 22 ва ўзросце да 16 гадоў, 35 — у працаздольным і 31 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Угловского сельсовета». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25 марта 2011 г. № 52 Архівавана 10 ліпеня 2020. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0