Таніны
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Таніны — група фенольных злучэнняў расліннага паходжання, якія змяшчаюць вялікую колькасць груп —OH. Паводле хімічнай будовы — складаныя эфіры фенолкарбонавых кіслот (напрыклад, галавай) з многаатамнымі спіртамі (напрыклад, глюкозай), кандэнсаваныя фенолы і інш.
Ёсць у кары, драўніне, лісці і/або пладах многіх відаў раслін (напрыклад, у кары дуба да 20% танінаў, вярбы да 13% танінаў). Маюць вяжучыя ўласцівасці. Асаджаюць бялкі з раствораў. Прыгнечваюць рост многіх патагенных для раслін мікраарганізмаў, ахоўваюць расліны ад паядання жывёламі. Выкарыстоўваюцца пры дубленні скур, у медыцыне.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
| У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх. |
