Мікраарганізмы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Clostridium botulinum (афарбоўка генцыянавым фіялетавым) — узбуджальнік батулізму

Мікраарганізмы, (мікробы) — назва зборнай групы жывых арганізмаў, якія занадта малыя для таго, каб быць бачнымі няўзброеным вокам (іх характэрны памер — меней 0,1 мм).

У склад мікраарганізмаў уваходзяць як бяз'ядзерныя (пракарыёты: бактэрыі, археі), так і эўкарыёты: некаторыя грыбы, пратысты, але не вірусы, якія звычайна вылучаюць у асобную групу. Большасць мікраарганізмаў складаюцца з адной клеткі, але існуюць і шматклетачныя мікраарганізмы, таксама існуюць некаторыя аднаклеткавыя макраарганізмы, бачныя няўзброеным поглядам, напрыклад Thiomargarita namibiensis, прадстаўнікі роду Caulerpa (з'яўляюцца гіганцкімі полікарыёнамі). Вывучэннем гэтых арганізмаў займаецца навука мікрабіялогія.