Асіна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Асіна
PopulusTremula001.JPG
Таполя дрыжачая (Асіна)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Вербакветныя

Сямейства:

Вярбовыя

Род:

Таполя

Від:

Таполя дрыжачая

Навуковая назва

Populus tremula L.

ITIS   22473
NCBI   113636

Асіна, таполя дрыжачая (Populus tremula), лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовых.

Дрэва вышынёй да 30 м. Ствол прамы, шаравата-зялёны. Крона невялікая, рыхлая. Лісце круглаватае, цвёрдае, зубчастае, на доўгіх, сціснутых чараньках. Кветкі ў паніклых цыліндрычных каташках.

Асіна — хуткарослая лясная парода. Жыве да 150 і больш гадоў.

Пашырана на ўсёй Беларусі, утварае асінавыя лясы, распаўсюджана некалькі ўнутрывідавых форм. Асіннікі растуць пераважна на багатых супясчаных і сугліністых глебах, часта на месцы зведзеных яловых або дубовых лясоў. Цвіце асіна ў красавіку.

[правіць] Міфалогія

Пупыршкі і лісце асіны выкарыстоўваюцца ў медыцыне, драўніна ідзе на розныя вырабы, напрыклад, на запалкі.

Але, асіна не належыць да шанаваных і ўлюбёных беларусамі дрэваў, хоць яе якасці шырока выкарыстоўваліся ў гаспадарчай дзейнасці і магічнай практыцы. Сырая асіна вельмі кепска гарыць, дровы з асіны не цаніліся. Затое яе драўніна не гніе; гэта выпрацавала прымхлівае да яе стаўленне, уключэнне ў матэрыялы для магічных дзеянняў, як, напрыклад, забіванне асінавага калка ў магілу нябожчыка, які блыкае непрыкаяны па начах, ды інш.

Вонкавая рыса асіны — яе трапяткое лісце — спарадзіла этыялагічны міф на храсціянская аснове. Паводле яго, асіна спала, калі на ёй павесіўся Юда, усвядоміўшы сваё жахлівае здрадніцтва. Прачнуўшыся, асіна вельмі спужалася вісельніка, затрэслася ад страху, і з тае пары лісце на ёй трапечацца нават без ветру. У фальклоры вогнішча з асінавых дроў — надзейны ачышчальны сродак ад усялякай нечысці.



Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах