Ясакар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ясакар
Populus nigra Italica(02).jpg
Таполя чорная (Populus nigra)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Вербакветныя

Сямейства:

Вярбовыя

Род:

Таполя

Від:

Таполя чорная

Навуковая назва

Populus nigra L.

ITIS   22468
NCBI   3691

Ясака́р, таполя чорная (Populus nigra) — лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовых.

Дрэвы вышынёй да 30-35 м. Крона разгалістая, кара светла-шэрая, у ствалах дрэў амаль чорная. Лісце на доўгіх, сціснутых чараньках, яйкападобна-трохвугольнае або рамбічнае. Кветкі ў каташках. Плод — каробачка.

Ясакар — хуткарослая, марозаўстойлівая парода. Жыве да 300 гадоў.

Пашырана пераважна на поўдні Беларусі. Расце па берагах рэк, азёр, старыц. Часта вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Цвіце ў красавіку.

Пупыршкі выкарыстоўваюцца ў медыцыне, драўніна прыдатна для будаўніцтва.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах