Татарскія могілкі (Узда)
Татарскія могілкі | |
---|---|
53°26′58″ пн. ш. 27°14′43″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Мінская вобласць |
Раён | Уздзенскі раён |
Месцазнаходжанне | Узда |
Гісторыя | |
Дата заснавання | XIX стагоддзе |
Татарскія могілкі (афіцыйна Мусульманскія могілкі, сярод мясцовых татараў — мізар) — могілкі ў г. п. Узда Мінскай вобласці.
Знаходзяцца ў канцы вуліцы Лугавой, з паўночнага боку. З поўдня прымыкаюць да лесу, з поўначы і ўсходу — поле, з захаду — луг. Мясцовасць раўнінная, перапады вышыняў каля 1 м. Глеба пераважна пясчаная. Расліннасць — трава, барвенак, мох. Дрэвы — хвоя, бяроза, елка, граб.
Могілкі закладзеныя ў першай палове XIX ст. Першыя надпісы датуюцца 1850 годам (Фурша з Раецкіх, помнік каменны, надпісы зробленыя высяканнем). Ва Уздзе да 1935 года існавала мячэць.
Помнікі ў асноўным каменныя, у XX ст. часткова бетонныя. Сямейныя агароджы канца XX ст. У XIX ст. форма надмагілляў была няправільнай або трапецыйнай, у XX ст. — трапецыйнай або прамавугольнай. 5 надмагілляў у форме дубоў са зрэзанымі галінамі. Пасля вайны сталі хаваць немусульман.
Надпісы дасавецкага перыяду выкананыя арабскай графікай на польскай, арабскай, рускай мовах, даваеннага перыяду — арабскай і рускай графікай, паваеннага перыяду — рускай. Лацінка не выяўленая.
Могілкі аточаныя ровам і валам па ўсім перыметры, з 2009 года абгароджаныя металічнай сеткай. Уваходы 2, адзін з поўдня для людзей і машын, другі з усходу для людзей. Ранейшы ўваход быў з захаду.
У 1998 польскім даследчыкам Андрэем Драздом праводзілася апісанне могілак з фотафіксацыяй. Вынікі апублікаваныя ў кнізе «Meczety i cmentarze tatarów polsko-litewskich».
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках[правіць | правіць зыходнік]
- Сюляйман сын Алі Александровіч (1786? — 1867) — першы імам мячэці ва Уздзе
- Мустафа сын Алі і Евы Міськевіч (1819—1891) — другі імам мячэці. Перапісчык рэлігійных кніг
- Іосіф Мустафавіч Якубоўскі (1848—1934) — удальнік фальварка Слабодка (Загрэбля). Буйнейшы землеўласнік сярод татараў ва Уздзе.
- Алі Якубавіч Хасяневіч (1872—1962) — маёр царскай арміі, выконваў абавязкі імама падчас вайны і ў пасляваенны перыяд.
- Адам Якубавіч Александровіч (1923—2000) — гісторык, выкладчык, краязнаўца
- Айша Браніславаўна Александровіч (1947—2007) — мастачка, дызайнер народнага адзення.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Міскевіч. Мусульманскія могілкі ў горадзе Ўзда Архівавана 17 чэрвеня 2015.