Арабскі алфавіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арабскае пісьмо
Прыклад
Прыклад
Тып пісьма кансанантнае
Мовы Арабская, фарсі, курдская, уйгурская, пушту, урду і інш.
Тэрыторыя Аравійскі паўвостраў, Блізкі Усход, Сярэдняя Азія, Паўночная Афрыка.
Гісторыя
Перыяд з V стагоддзя
Паходжанне

Ханаанейскае пісьмо

Фінікійскае
Арамейскае
Сірыйскае
Уласцівасці
Статус ужываецца
Напрамак пісьма справа налева
Знакаў 28
Дыяпазон Юнікода U+0600 — U+06FF
U+0750 — U+077F
U+FB50 — U+FDFF
U+FE70 — U+FEFF
ISO 15924 Arab (#160)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сучасная арабская каліграфія

Ара́бскі алфавіт, арабскае пісьмо, ара́біца — літарнае кансанантнае пісьмо, якім карыстаюцца арабскамоўныя народы, а таксама, з пэўнымі зменамі, некаторыя народы Ірана, Афганістана, Пакістана, Індыі (урду, брахуі, кашмірцы), уйгуры ў Сінь-цзян-Уйгурскім раёне Кітая, чамы ў Камбоджы, мусульмане ў заходніх раёнах В’етнама. З сярэднявечча арабскім пісьмом шырока карыстаюцца неарабскія народы (туркі, татары, узбекі і інш.).

Арабскае пісьмо склалася на аснове набацейскага пісьма (4 ст. да н.э. — 1 ст.), якое ўзыходзіць да старажытнаарамейскага (гл. заходнесеміцкае пісьмо). Уласна арабскае пісьмо з'явілася ў пачатку 6 ст. і развілося ў сярэдзіне 7 ст. пры першым запісе Карана (651). Спачатку уключала 28 літар толькі для зычных, затым былі ўведзены дадатковыя дыякрытычныя знакі для адрознення падобных у напісанні літар, абазначэння галосных або іх адсутнасці і для ўдваення зычных. Кірунак пісьма справа налева. Значная колькасць літар мае 4 напісанні ў залежнасці ад пазіцыі ў слове, некаторыя пары літар ствараюць на пісьме лігатуры. Арабскае пісьмо мае шмат адмен: арнаментальны куфічны шрыфт; насх, якім карыстаюцца для тыпаграфскага набору; насталік; магрыбі і інш.

Словы пішуцца так:

  • спачатку пішуць часткі літар, што не патрабуюць адрыву пісьмовай прылады ад паперы;
  • затым, дадаюць тыя часткі літар, што патрабуюць адрыву пісьмовай прылады: вертыкальныя рыскі літар (ك ,ط ,ظ), і кропкі, якія існуюць ў многіх літарах;
  • калі патрэбна, расстаўляюць дапаможныя значкі (агласоўкі (харакаты))

Зычныя[правіць | правіць зыходнік]

Кожная з 28 літар, апроч літары аліф, абазначае адзін зычны гук. Напісанне літар мяняецца ў залежнасці ад яе размяшчэння ўнутры слова. Усе літары аднаго слова пішуцца злітна, апроч літар (эліф, даль, заль, ра, зай, ваў), яны не злучаюцца з наступнай літарай.

у канцы слова у сярэдзіне слова у пачатку слова асобна назва МФА
’эліф
ба̄’ [b]
та̄’ [t]
с̱а̄’ [θ]
джы̄м [ʤ], [g]
х̣а̄’ [ħ]
х̮а̄’ [x]
да̄ль [d]
з̱а̄ль [ð]
ра̄’ [r]
за̄ [z]
сīн [s]
шы̄н [ʃ]
с̣а̄д [sˁ]
ﺿ д̣а̄д [dˁ], [ðˤ]
т̣а̄’ [tˁ]
з̣а̄’ [zˁ], [ðˁ]
‘айн [ʕ]
гайн [ɣ]
фа̄’ [f]
к̣а̄ф [q]
ка̄ф [k]
ля̄м [l]
мīм [m]
нӯн [n]
га̄’ [h]
ва̄в [w]
йа̄’ [j]

Арабскія лічбы[правіць | правіць зыходнік]

З VIII стагоддзя для запісу лікаў выкарыстоўваецца пазіцыйная дзесятковая сістэма злічэння, са змененымі індыйскімі лічбамі. Лічбы ў ліку пішуцца злева направа.

еўрапейскія стандартныя арабскія усходнеарабскія
0 ٠ ۰
1 ١ ۱
2 ٢ ۲
3 ٣ ۳
4 ٤ ۴
5 ٥ ۵
6 ٦ ۶
7 ٧ ۷
8 ۸ ٨
9 ٩ ۹

Каліграфія[правіць | правіць зыходнік]

Важнае месца ў арабскай культуры пісьма займае мастацтва каліграфіі. У асноўным па прычыне рэлігійнай забароны на стварэнне выяў жывых істот каліграфія стала адным з асноўных відаў сакральнага мастацтва ў мусульманскім свеце. Ёсць некалькі стыляў каліграфічнага пісьма.

Каліграфічныя стылі[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з самых старажытных стыляў арабскага пісьма — гэта куфі, ці куфічны (араб. كوفي‎‎, ад назвы горада Куфа).

Шрыфт, які стаў стандартным сродкам запісу для арабскай мовы, — гэта насх (араб. نسخ‎‎ «капіраванне»).

Некаторыя каліграфічныя стылі выкарыстоўваліся толькі ў дэкаратыўных мэтах, г.зн. для каліграм — мастацкіх твораў каліграфаў. Такі шрыфт су́люс (араб. ثلث‎‎ «трэць») з яго шырокімі, свабоднымі росчыркамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Истрин В. А. Возникновение и развитие письма. 2 изд. — М., 1965;
  • Фридрих И. История письма. Пер. с нем. — М., 1979.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]