Таццяна Мікалаеўна Яцук
Таццяна Мікалаеўна Яцук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, настаўніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Таццяна Мікалаеўна Яцук (нар. 19 сакавіка 1963, Радагошча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларуская пісьменніца і выкладчыца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Купалаўскія зоры» (Баранавічы). Лаўрэат гродзенскага IV абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі ў намінацыі «Паэзія» за кнігу «Зоркі ў прыполе».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў вёсцы Радагошча на Навагрудчыне. Настаўнікі ў школе звярталі ўвагу на яе здольнасці да мовы, літаратуры.
Пачала цікавіцца літаратурай. Друкавалася ў «Піянеры Беларусі», «Чырвонай змене», раённай газеце. Калі прыйшоў час выбіраць, на які факультэт БДУ паступаць, мела добры стос публікацый. Паступіла на філалогію. Уступны экзамен у яе прымала Таццяна Шамякіна.
На філфаку была членам літаб’яднання «Узлёт», якім кіраваў Алег Лойка, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі. Сярод яе педагогаў былі Таццяна Шамякіна, Ніл Гілевіч, Любоў Тарасюк, Вячаслаў Рагойша.
Цяпер кіруе літаб’яднаннем «Купальскія зоры» ў горадзе Баранавічы, дзе жыве. Яно заснавана пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая. У 2022 годзе стала лаўрэатам прэстыжнага літаратурнага спаборніцтва Гродзеншчыны — IV абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі ў намінацыі «Паэзія» за кнігу «Зоркі ў прыполе».
На яе паэзію паўплывалі розныя творцы. Перш за ўсё гэта Адам Міцкевіч. Таксама Валянцін Таўлай, з яго творчасцю яна добра знаёмая. Захапляецца прозай Янкі Брыля. Вядомы літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік, настаўнік з Валеўскай сярэдняй школы Уладзімір Урбановіч, паэтка Данута Бічэль-Загнетава — аказалі ўплыў.
Выкладае беларускую мову і літаратуру 38 гадоў, 33 з іх — у школе № 4 горада Баранавічы.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Выдала дзесяць зборнікаў паэзіі, з іх дзевяць на беларускай мове.
- Алфавітная музыка слоў
- Споведзь чыстаму лісту
- Бліскавіцы над Свіцяззю
- Зоркі ў прыполе
- Прыгоды лесавічка Імшарыка і яго сяброў
- З паклонам да сонейка
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Муж — Анатоль. Двое сыноў — Яўген і Арцём. Мае двух унукаў і ўнучку.