З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сельдэрэй (Apium) — род раслін сямейства парасонавых, агароднінная культура.
Двухгадовыя (у культуры аднагадовыя) травы. У першы год утвараюць разетку лісця вышынёй 30—50 см, на другі — баразнаватыя, прамыя, галінастыя сцёблы вышынёй да 150 см і суквецці (складаныя парасоны). Кветкі дробныя, зеленаватыя, крэмавыя, або беяыя ў складаным парасоніку. Плод — сямянка. Лісце і караняплоды багатыя аскарбінавай кіслатой, карацінам, вітамінамі, мікраэлементамі, эфірным алеем. Багаты солямі калію, магнію, жалеза, кальцыю, фосфару.
Распаўсюджанне [правіць]
Пашыраны па ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды. Вырошчваўся ў старажытным Рыме і Егіпце.
Зноскі
- Сельдэрэй // БЭ ў 18 тамах. Т.14. Мн., 2002, С.309.