Томас Тарквемада
| Тамаза дэ Тарквемада Tommáso de Torquemada |
|||
![]() |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| з 21 лютага 1483 | |||
| Манарх: | Ізабела Кастыльская Фердынанд II Арагонскі |
||
| Папярэднік: | пасада заснавана | ||
| Пераемнік: | Дыега дэ Дэса (англ.) | ||
| Веравызнанне: | каталіцызм | ||
| Нараджэнне: | 14 кастрычніка 1420 Вальядалід (Кастылія)[1] |
||
| Смерць: | 16 верасня 1498 (77 гадоў) Авіла |
||
Томас Тарквемада (ісп.: Tommáso de Torquemada; 1420 — 16 верасня 1498) — заснавальнік іспанскай інквізіцыі, першы вялікі інквізітар Іспаніі.
Біяграфія [правіць]
Томас паходзіў з іспанскай сям'і і прыходзіўся пляменнікам кардыналу Хуану дэ Тарквемадзе. Бацька Томаса Тарквемада — Ян быў слугою Дамініканскага ордэна, прымаў удзел у Канстанцкім саборы.
Атрымаўшы багаслоўскую адукацыю і адрозніваючыся аскетычным схільнасцямі, Тарквемада паступіў у дамініканскі ордэн, ў 1459 годзе стаў прыёрам аднаго з найважнейшых манастыроў ў Сеговіі, а потым — духоўнікам Кастыльскай інфанты Ізабелы. Ён спрыяў яе ўзвядзенню на трон і заключэнню шлюбу з Фердынандам Арагонскім, на якога таксама аказваў вялікі ўплыў. Дзякуючы суроваму і непахіснаму характару, рэлігійнаму запалу і багаслоўскай начытанасці, яго ўплыву падпарадкоўваўся і Папа.
Галоўнай задачай Тарквемады было рэлігійнае і палітычнае аб'яднанне Іспаніі. Для дасягнення гэтай мэты ён рэарганізаваў і пашырыў дзейнасць інквізіцыі. У 1483 г. Тарквемада быў прызначаны «вялікім інквізітарам» Кастыліі, а затым і Арагона.
Адзнакi дзейнасці [правіць]
Выгнанне яўрэяў (1492) і маўраў (1502, адбылося ўжо пасля яго смерці) з Іспаніі, канфіскацыя маёмасці асуджаных інквізіцыяй, спаленне ерэтыкоў на вогнішчах — такія былі вынікі дзейнасці Тарквемады-інквізітара. На яго сумленні сотні спаленых. Агульная колькасць аўта-да-фе падчас Тарквемады ацэньваецца ў 2,200, палова з гэтага ліку — саламяныя пудзілы асоб, якія памерлі да арышту або былі ў недасягальныя для інквізіцыі.
Дзякуючы ж дзейнасці Тарквемады як палітыка стала магчымым аб'яднанне каралеўстваў Кастылія і Арагон ў адзінае каралеўства Іспанія. Пасля Іспанія стала адной з самых магутных дзяржаў Еўропы, паклала пачатак каланізацыі Новага Свету і з'явілася «культурнай матрыцай» усёй Лацінскай Амерыкі. Па гэты дзень у лацінаамерыканскіх краінах ёсць ідыёма, якую можна перавесці як «маці-бацькаўшчына». Гэтым словам пазначаюць Іспанію.
