Аўтарытарызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аўтарытарызм (ад лац.: auctoritas — улада, уплыў) — палітычны рэжым, пры якім носьбіт улады (напрыклад, дыктатар) сам абвяшчае пра сваё права на ўладу. Падставай для існавання такой улады з'яўляецца выключна меркаванне на гэты конт носьбіта гэтай улады.

Аўтарытарызм, як форма палітычнай улады часта спалучаецца з аўтакратыяй і дыктатурай, хоць гэта не абавязкова. Напрыклад, любая рэвалюцыя, у тым ліку дэмакратычная, будзе праявай аўтарытарызму (з прычыны таго, што рэвалюцыя адбываецца тады, калі прававая сістэма не можа зладзіцца з сітуацыяй, а іншай прававой сістэмы пакуль не існуе; рэвалюцыя цалкам ламае існую прававую сістэму і, знаходзячыся такім чынам у прававым вакууме, аўтарытарна аб'яўляе сябе носьбітам улады).

Паходжанне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін «аўтарытарызм» быў уведзены ў навуковы абарот тэарэтыкамі Франкфурцкай школы і азначаў пэўны набор сацыяльных характарыстак, уласцівых як палітычнай культуры, так і масавай свядомасці ў цэлым.

Аўтарытарызм — гэта, па-першае, сацыяльна-палітычная сістэма, заснаваная на падначаленні дзяржаве ці яе лідарам. Па-другое — сацыяльная ўстаноўка ці рысы асобы, якая характарызуецца ўпэўненасцю ў тым, што ў грамадстве павінна існаваць строгая і безумоўная адданасць правадыру, беспярэчнае падначаленне людзей аўтарытэтам і ўладам.

Палітычны рэжым, які адпавядае прынцыпам аўтарытарнасці, азначае адсутнасць сапраўднай дэмакратыі, як ў пытаннях свабоднага правядзення выбараў, так і ў пытаннях кіравання дзяржаўнымі структурамі. Часта спалучаецца з дыктатурай адной асобы, якая праяўляецца ў той ці іншай ступені.

Тыпалогія[правіць | правіць зыходнік]

Адна з самых удалых тыпалогій аўтарытарных рэжымаў належыць нямецкаму палітолагу Дзірку Берг-Шлосеру. Ён вылучаў наступныя разнавіднасці аўтарытарызму:

  1. Традыцыйныя абсалютысцкія манархіі (прыклады: Эфіопія да 1974 г., Непал да 2007 г., Марока, Саудаўская Аравія і іншыя).
  2. Традыцыйныя аўтарытарныя рэжымы алігархічнага тыпу. Характэрны для краін Лацінскай Амерыкі (прыклады: Гватэмала, Куба да 1959 г. Нікарагуа да 1979 г. і іншыя).
  3. Гегеманісцкі аўтарытарызм новай алігархіі (прыклады: Камерун, Туніс, Філіпіны пры Ф. Маркасе ў 1972—1985 гг.).
  4. Краіны «сацыялістычнай арыентацыі» з усімі асаблівасцямі ўспрымання сацыялізму, яго тыпаў, эгалітарысцкіх традыцый уласнай культуры і гэтак далей (прыклады: Расія, Беларусь, Бірма, Гвінея, Мазамбік, Венесуэла, Танзанія і іншыя).
  5. Ваенныя рэжымы (прыклады: рэжым Г. А. Насера ў Егіпце, Х. Перона ў Аргенціне, аўтарытарныя рэжымы ў Іраку, Перу і іншыя).

Таксама варта вылучыць як разнавіднасць аўтарытарызму тэакратычныя рэжымы, калі палітычная ўлада сканцэнтравана ў руках духоўных асоб.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]