Туліа Ламбарда
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Барэльефы стасідый базілікі Фрары працы братоў Ламбарда
Туліа Ламбарда ці Ломбардзі (іт. Tullio Lombardo ; 1455, Венецыя — 17 лістапада 1532, там жа) — італьянскі скульптар эпохі Адраджэння. Сын скульптара і архітэктара П'етра Ламбарда, разам з братам Антоніа Ламбарда ўдзельнічаў у стварэнні большасці яго скульптурных твораў.
Самастойныя працы:
- Скончыў пачатае Джорджыа Спавента будаўніцтва царквы Сан-Сальвадор у Венецыі (1509—1532)
- Рэльефы для фасада Скуолы Грандэ дзі Сан-Марка ў Венецыі
- Рэльеф галоўнага алтара царквы Сан-Джавані Крызастома ў Венецыі
- мармуровыя рэльефы «Святы Антоній адкрывае грабніцу скупога» і «Святы Антоній вылечвае ў юнака зламаную нагу» ў капэле Святога Антонія ў Падуі (1500—1502)
- помнік сенатару П'етра Бернарда ў базілікі Фрары ў Венецыі (1524)
- Галоўны алтар, помнік Джакопа Пезара і барэльефы стасідый у базілікі Фрары ў Венецыі (сумесна з братам Антоніа Ламбарда)
- пахавальная статуя Гвідарэла Гвідарэлі ў Грамадскай Пінакатэцы ў Равене (1525)
Крыніцы [правіць]
- John T. Paoletti, Gary M. Radke. Art in Renaissance Italy. — 3. — Laurence King Publishing, 2005. — 576 с — ISBN 1856694399. Стр. 473
- Manfredo Tafuri, Jessica Levine. Venice and the Renaissance. — MIT Press, 1995. — 310 с — ISBN 0262700549.