Тунг

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тунг
Aleurites moluccanus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aleurites

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   28206
NCBI   123497
EOL   34490209
GRIN   g:376
IPNI   14996-1

Тунг, тунгавае дрэва, алейнае дрэва (Aleurites) — род лістападных дрэвавых раслін сямейства малачаевых. Налічваецца 5 (па іншых звестках да 15) відаў. Распаўсюджаны ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, на астравах Ціхага акіяна.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападныя дрэвы вышынёй 15—20 м. Галіны рэдкія. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае або 3—5-лопасцевае. Кветкі ў складаных мяцёлках. Плод — касцянка. Насенне ядавітае і ўтрымлівае да 60 % тунгавага алею.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваюцца ў якасці тэхнічных, дэкаратыўных і харчовых культур. Вырошчваюцца культурныя віды:

  • тунг Форда або кітайскі (Aleurites fordi),
  • тунг сэрцападобны або японскі (Aleurites cordata).

У якасці сыравіны для атрымання тэхнічных алеяў таксама выкарыстоўваюць тунг горны (Aleurites montana), лумбанг або свячное дрэва (Aleurites moluccana) і тунг трохсямянны (Aleurites trisperma)[3].

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Гладкова В. Н. Тунг // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарановіч І. М. Тунг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 27. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]