Турайдскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
замак
Турайдскі замак
лат.: Turaidas pils, ням.: Burg Treiden
57°10′56″ пн. ш. 24°51′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Латвія
Месцазнаходжанне Сігулда
Архітэктурны стыль цагляная готыка
Першае згадванне 1214
Дата заснавання 1214
Будаўніцтва 1214XVI стагоддзе
Матэрыял цэгла
Сайт turaida-muzejs.lv/home_e…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тура́йдскі замак (лат.: Turaidas pils), або Тра́йдэнскі замак (ням.: Burg Treiden) — нямецкі цагляны замак у Лівоніі (сучасная Латвія, Сігулдскі край, горад Сігулда, мясцовасць Турайда). Заснаваны ў 1214 годзе па загадзе рыжскага біскупа Альберта фон Буксгеўдэна як фарпост у ліўскай Таарскай зямлі (Трайдэне). Будаўніцтва завершана ў XVI стагоддзі. Згарэў у 1776 годзе. Сучасны выгляд набыў пасля рэстаўрацыі 1973 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны на месцы зруйнаванага лівамі драўлянага замка ліўскага князя Каўпа. Замак будаваўся паступова (да XVI стагоддзя) і быў адной з рэзідэнцый рыжскага біскупа. Пасля распаду Лівонскай дзяржавы стаў часткай уласнасці маёнтка Турайда.

Замак згарэў падчас пажару ў 1776 годзе. Рамантычныя руіны прываблівалі турыстаў у XVIII і XIX стагоддзях. У 1936 годзе ў круглай вежы была пабудавана аглядная пляцоўка. У 1973 годзе пачаліся археалагічныя даследаванні і рэстаўрацыя замка, якая цягнулася 25 гадоў. У прыватнасці, цалкам была адноўлена галоўная вежа замка, вышыня якой дасягае 38 метраў.

У 1988 годзе на прылеглай да замку тэрыторыі быў заснаваны Турайдскі музей-запаведнік.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]