Цагляная готыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Брамная вежа ў Штэндалі

Цагляная готыка (па-нямецку: Backsteingotik) — кшталт гатычнай архітэктуры, пашыраны ў рэгіёнах вакол Балтыйскага мора, бедных будаўнічым камнем, асабліва ў Паўночнай Германіі. Будынкі гэтага стылю ўзводзіліся пераважна ці цалкам з чырвонай цэглы. Цагляныя гатычныя будынкі іспанскіх мурынаў утвараюць незалежны стыль, званы мудэхарская готыка, які не разглядаецца ў гэтым артыкуле. У рэчышчы цаглянай готыкі развівалася гатычная архітэктура ВКЛ.

Цагляная готыка прыходзіць на змену цаглянаму раманэску, а пазней у сваю чаргу змяняецца цагляным рэнесансам. Межы паміж цаглянай готыкай і абодвума названымі стылямі досыць расплывістыя.

Адсутнасць у цаглянай готыцы архітэктурнай скульптуры, пашыранай у іншых кірунках готыкі але недасягальнай пры замене камня цэглаю, кампенсуецца складанай арнаментацыяй сценаў, у тым ліку пры дапамозе коляравых кантрастаў паміж чырвонаю цэглаю, паліванаю цэглаю і белаю вапнаю.

Збудаванні цаглянай готыкі можна сустрэць у Беларусі, Даніі, Германіі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы, РасііКалінінградскай вобласці), Украіне, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі.

Цэгла[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненні ад каменных блокаў звычайнай готыкі, якія рыхтаваліся проста на будаўнічай пляцоўцы, цэгла выраблялася на асобных спецыялізаваных прадпрыемствах. Шырокае распаўсюджанне атрымала цэгла гэтак званага манастырскага фармату, памерам прыблізна ад 28x15x9 см да 30x14x10 см, якая клалася са швамі шырынёю каля 15 мм.