Тэарэма Піфагора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тэарэма Піфагора — адна з асноўных тэарэм еўклідавай геаметрыі, якая вызначае сувязь паміж старанамі прамавугольнага трохвугольніка. Тэарэма сцвярджае:

Плошча квадрата, пабудаванага на гіпатэнузе, роўная суме плошчаў квадратаў, пабудаваных на катэтах прамавугольнага трохвугольніка.

Тое самае можна запісаць у выглядзе формулы. Няхай a і b — даўжыні катэтаў, а c — даўжыня гіпатэнузы прамавугольнага трохвугольніка. Тады справядліва роўнасць:

a^2 + b^2 = c^2.

Лічыцца, што першым тэарэму вынайшаў і даказаў вядомы грэчаскі матэматык Піфагор.

Тэарэма Піфагора з'яўляецца асобым выпадкам тэарэмы косінусаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]