Тэрыялагічная школа
Значнасць прадмета артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Тэрыялагічная Школа | |
---|---|
Тып | навуковае таварыства |
Год заснавання | 1993 |
Заснавальнікі | Украінскае тэрыялагічнае таварыства |
Размяшчэнне | 01601, вул. Багдана Хмяльніцкага 15, Кіеў, Украіна |
Ключавыя фігуры | Ігар Загараднюк |
Сфера дзейнасці | даследаванні фаўны, ахова прыроды |
Колькасць членаў | каля 100 |
Вэб-сайт | terioshkola.org.ua/index… |
Тэрыялагічная школа — назва прафесійнай і адукацыйнай сеткі, якая аб’ядноўвае спецыялістаў-тэрыёлагаў Украіны і сумежных краін (Беларусь, Польшча, РФ, Румынія і г.д.). Тэрыялагічная школа як супольнасць існуе ў двух формах — як сетка спецыялістаў і як штогадовая сустрэча.
Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]
Тэрыяшкола заснаваная як адна з секцый Украінскага тэрыялагічнага таварыства (УТТ) НАН Украіны увосень 1993 года (24.11.1993) агульным рашэннем трох інстытуцый: Украінскага тэрыялагічнага таварыства, Міністэрства аховы прыроды і Камісіі па запаведніках НАН Украіны. Пасля яе заснавання ў 1993 годзе і па сённяшні дзень Тэрыяшкола з’яўляецца адной з галоўных форм дзейнасці УТТ. Адным з ініцыятараў стварэння (сумесна з А. Федорчэнкам, А. Кіселюком і В. Покіньчэрада) і кіраўніком Тэрыяшколы з’яўляецца Ігар Загараднюк, намеснік старшыні УТТ.
Першы інфармацыйны ліст (далей рэгулярныя рассылкі і з 2000 г. Бюлетэнь Novitates Theriologicae) разасланы 24.11.1993 г., першая (і ў далейшым штогадовая) канферэнцыя пад назвай школа-семінар, пачалася 03.10.1994 г. у Карпацкім біясферным запаведніку. Першы выпуск Прац Терыялагічнай школы выдадзены ў 1998 годзе і прэзентаваны на 5-й Тэрыяшколе на біястанцыі Харкаўскага ўніверсітэта. Сайт Украінскага тэрыялагічнага таварыства «Тэрыялагічная школа» заснаваны 25 мая 2003 года.
Уся дзейнасць Тэрыялагічнай школы трымаецца выключна на энтузіязме яе Савета і пастаянных удзельнікаў. Кожны наступны семінар Савет школы арганізуе ў іншым месцы, як правіла, у адным з прыродных альбо біясферных запаведнікаў ці Нацыянальных прыродных парках ці на біястанцыі аднаго з універсітэтаў. Значна радзей школы праходзяць у гарадах на базе ўніверсітэтаў або прыродазнаўчых музеяў (12-я ў Луганску, 13-я ў Камянцы-Падольскім і 24-я ў Адэсе).
Задачы Тэрыяшколы[правіць | правіць зыходнік]
У адпаведнасці з ідэямі Тэрыяшколы, сфармуляванымі ў часопісе «Запаведная справа ва Украіне» (1999), развітымі на працягу наступных 24 школ-семінараў, ключавымі задачамі супольнасці з’яўляюцца:
- арганізацыя рэгулярных сустрэч заолагаў, якія працуюць у запаведніках, нацыянальных парках, біястанцыях, а таксама на прыродазнаўчых факультэтах і ў акадэмічных арганізацыях, абмен вопытам у правядзенні палявых даследванняў млекакормячых;
- адпрацоўка і ўніфікацыя методык ўліку колькасці папуляцый і відавога складу супольнасцяў і лакальных фаун, развіццё сучасных прыжыццёвых метадаў вывучэння фауны;
- апрабацыя вынікаў даследванняў як у форме праектаў навуковых артыкулаў, так і раздзелаў дысертацый;
- развіццё ініцыятыў, важных для аховы прыроды і асветы, у тым ліку пастаянных акцый «Ноч кажаноў» і «Год звера» (2017 быў «Годам вожыка»);
- стварэнне і вядзенне агульных выданняў і іншых пляцовак пастаяннага абмену вопытам, у тым ліку форуму «Тэрыялагічная школа», сайта «Тэрыяшкола», бюлетэня «Novitates Theriologicae» (8 выпускаў), часопіса «Працы Тэрыялагічнай Школы» (15 тамоў).
Формы і схема працы[правіць | правіць зыходнік]
Тэрыяшкола існуе ў двух асноўных формах: як сетка спецыялістаў (network) і як штогадовы семінар (workshop). Сетка ўключае больш за 200 рэспандэнтаў з Украіны, Беларусі, Польшчы, Расіі, Малдовы, Румыніі, Венгрыі (па змяншэнні), семінар збірае каля 30-70 удзельнікаў і доўжыцца ў сярэднім 5 дзён.
Школа праходзіць па адзінай схеме, выкладзенай дэталёва на сайце таварыства. Яе галоўнымі асаблівасцямі з’яўляюцца:
- праца на працягу аднаго працоўнага тыдня (звычайна канец верасня ці пачатак кастрычніка),
- вылучэнне адной галоўнай тэмы года і два дні працы па гэтай тэме, у тым ліку лекцыі і майстар-класы,
- правядзенне штодзённых 1-2 круглых сталоў і майстар-класаў па традыцыйных і актуальных тэмах (ўлікі фауны, вядзенне баз дадзеных, ацэнкі стану папуляцый, ГІС-тэхналогіі і інш.),
- палявыя заняткі і экскурсіі з наведваннем маніторынгавых пляцовак, уліковых ліній і пр.,
- інфармацыйныя кірмашы, конкурсы «Новыя імёны ў тэрыялогіі», акцыі «Ноч кажаноў», «Год звера» і інш. формы актуалізацыі і дыскусіі па важных пытаннях развіцця тэрыялогіі і асветы.
Часопіс Тэрыяшколы[правіць | правіць зыходнік]
Часопіс Тэрыялагічнай школы — «Праці Теріологічної школи» (Proceedings of the Theriological School) — зарэгістраваны ў міжнародным цэнтры рэгістрацыі навуковых выданняў з ISSN 2312—2749 (print) і ISSN 2074—2274 (online).
Часопіс «ПТШ» ў 2016 годзе зацверджаны ДАК Украіны як прафесійнае выданне, у якім могуць публікавацца вынікі дысертацыйных даследванняў. Пачынаючы з 1998 года, выдадзена 15 тамоў сярэднім аб’ёмам каля 170—180 старонак кожны; у кожным томе размешчана ў сярэднім 18-22 артыкула[1]. Усе артыкулы праходзяць тры рэцэнзавання — першаснае ад рэдакцыі і два ў незалежных экспертаў (peer review)[2].
Інфармацыя пра кожны том выкладваецца ў сетцы Інтэрнэт на сайце Тэрыяшколы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Web of Science: кожны том і кожны артыкул маюць уласную хатнюю старонку з разгорнутым англійскім рэзюмэ (каля 1000 знакаў). У кожным артыкуле маюцца рэзюмэ, ключавыя словы, подпісы да табліц і малюнкаў і бібліяграфія, дубляваныя на англійскай мове. У кожным томе ад 1/4 да 1/3 прац (4-7 артыкулаў) прадстаўлены на англійскай мове.
На 22 кастрычніка 2020 года, згодна з профілем часопіса на Google Scholar[3], маецца 1623 цытавання 308 артыкулаў з ПТШ. Індэкс Гірша складае h = 16, індэкс i10 (колькасць артыкулаў, цытаваных не менш за 10 разоў) складае 40. Гэтыя паказчыкі з’яўляюцца даволі высокімі для многіх часопісаў[4].
Публікацыі пра Тэрыяшколу[правіць | правіць зыходнік]
Справаздачы аб кожнай штогадовай Тэрыяшколе публікуюцца ў разнастайных выданнях, у тым ліку «Весніку заалогіі» (8 паведамленняў), Бюлетэні «Novitates Theriologicae» (4 публікацыі), «Працах Тэрыяшколы» (не менш за 15 паведамленняў), навуковых весніках розных універсітэтаў (у прыватнасці Ужгарадскага, Львоўскага і Сумскага), штогодніку «Пытанні развіцця Крыма», разнастайных інтэрнэт-выданнях. Большасць з іх сабрана ў бібліятэцы сайта Тэрыяшколы ў раздзеле «Хронікі семінараў»[5].
Маецца значная колькасць выданняў і рэсурсаў, якія распавядаюць аб Терыяшколе. Напрыклад, на сайце Львоўскага універсітэта імя Івана Франка маецца рэпартаж пра працу 9-й школы, якая праходзіла ў запаведніку «Разточча» ў кастрычніку 2002 года[6]; ў часопісе «Пытанні развіцця Крыма» вядомы крымскі заолаг Альфрэд Дуліцкі зрабіў грунтоўны аналіз першых 10 гадоў існавання Тэрыяшколы (1993—2003)[7].
Інфармацыю аб Тэрыяшколе рэгулярна публікуе Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны (напрыклад, інфармацыя аб падрыхтоўцы і аб выніках 22 Тэрыяшколы ў Нацыянальным парку «Падольскія Товтры»[8][9]).
Нямала паведамленняў на сайтах юннацкіх цэнтраў (напрыклад пра 19 Тэрыяшколу ў Чарнаморскім біясферным запаведніку [10]) і універсітэтаў (напрыклад, аб 20 Тэрыяшколе ў Карпацкім Нацыянальным парку [11] ці аб 22 Тэрыяшколе на Падоллi [12]).
Існуе і некалькі відэаролікаў ад навасных тэлеканалаў, увагу якіх прыцягнулі і Терыяшколы. У прыватнасці, Нацыянальная ТРК Украіны ў кастрычніку 2017 года зрабіла рэпартаж пра 24 Терыяшколу ў Адэсе, на якой была прадстаўлена (цалкам традыцыйна) і дэлегацыя беларускіх калег [13].
Удзел беларускіх калег[правіць | правіць зыходнік]
У розныя гады ў працы Школы ўдзельнічалі прадстаўнікі БДУ, НАН Беларусі (Мінск), ГДУ (Гомель), Бярэзінскага запаведніка, Прыпяцкага нацыянальнага парка, а таксама некаторых грамадскіх арганізацый. Сярод іншых важных тэм, з якімі неаднаразова выступалі беларускія калегі, — ўкараненне генетычных метадаў даследвання відаў у практыку штодзённай працы навуковых цэнтраў у галіне аналізу біятычнай разнастайнасці. Такія лекцыі і круглыя сталы праводзіліся, у прыватнасці, на юбілейнай 20-й (Карпаты), 22-й (Падолле) і 24-й (Адэса) Тэрыяшколах [14][15][16]. Важнай і вельмі характэрнай асаблівасцю практычна ўсіх беларускіх калег-чальцоў Тэрыяшколы з’яўляецца іх актыўны ўдзел у даследваннях кажаноў, круглых сталах у рамках акцый «Ноч кажаноў», майстар-класах дыягностыкі відаў і дэманстрацыйных адловах кажаноў і, адпаведна, навуковыя публікацыі на гэтую тэму.
Ёсць каля 15 публікацый беларускіх калег у матэрыялах тэрыялагічных школ. Іх сумарны ўнёсак у выданне ПТШ складае аб’ём аднаго паўнавартаснага тому. У прыватнасці, ёсць такія працы:
- Зенина И. Рукокрылые заповедных территорий Центрального Полесья // Праці Теріологічної Школи. — Київ, 1998. — Том 1 (European Bat Night '98 in Ukraine). — P. 90-95.
- Саварин А. О поимке белозубки малой в городской черте Гомеля // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2006. — Вип. 8 (Фауна в антропогенному ландшафті). — С. 133-135.
- Зенина И. Мелкие млекопитающие трансформированных территорий Центрального Полесья // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2006. — Вип. 8 (Фауна в антропогенному ландшафті). — С. 165—174.
- Шпак А. Новые данные относительно фауны рукокрылых Белорусского Поозерья // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2006. — Вип. 8 (Фауна в антропогенному ландшафті). — С. 210—211.
- Каштальян А., Сипко Т., Медведев И. О роли антропогенных факторов в формировании пространственно-временной и поведенческой структуры вольноживущей борисовской популяции зубров // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2006. — Вип. 8 (Фауна в антропогенному ландшафті). — С. 223-231.
- Шпак А. Охрана рукокрылых Беларуси: история и современный статус // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2008. — Том 9 (Раритетна теріофауна та її охорона). — C. 73-75.
- Саварин А. Об обитании Eptesicus serotinus на юго-востоке Беларуси // Праці Теріологічної Школи. — Луганськ, 2008. — Том 9 (Раритетна теріофауна та її охорона). — С. 272—273.
- Саварин А. Могут ли в Белорусском Полесье обитать гибриды Erinaceus concolor roumanicus х Erinaceus concolor concolor? // Праці Теріологічної Школи. — Київ, 2012. — Том 11 (Мінливість та екологія ссавців). — С. 33-40.
- Домбровский В., Болотіна И. К териофауне Национального парка «Припятский» (Беларусь) // Праці Теріологічної Школи. — 2014. — Том 12. — С. 22-25.
- Саварин, А. Краниологический патоморфологический мониторинг: проблемы и перспективы (на примере ежей, Erinaceidae) // Праці Теріологічної Школи. — 2014. — Том 12. — С. 56-68.
- Shpak, A., Larchenko, A. Range Expansion of Kuhl’s Pipistrelle (Pipistrellus kuhlii) into Belarus // Proceedings of the Theriological School. — 2016. — Vol. 14. — P. 99-102.
- Dombrovski, V., Fenchuk, V., Zhurauliou, D. The bat fauna (Mammalia, Chiroptera) of Stary Zhaden Zakaznik, Southern Belarus // Proceedings of the Theriological School. — 2017. — Vol. 15. — P. 3-9.
Такое супрацоўніцтва паміж спецыялістамі, акрамя навуковых, вырашае і не менш важныя гуманітарную і палітычную задачы: умацаванне гістарычна-сяброўскіх сувязяў, павагу і прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў.
Акцыя «Ноч кажаноў» у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
З 2012 г. штогод увосень мінскія тэрыёлагі ў супрацоўніцтве з ГА «АПБ» праводзяць так званую «Ноч кажаноў у Мінску», якая з’яўляецца часткай міжнароднай акцыі «International Bat Night». Гэтай падзеі традыцыйна прысвечана шмат рэпартажаў у мас-медыя [17][18][19]. Ноч кажаноў праходзіць пад патранажам Еўрапейскага пагаднення аб захаванні еўрапейскіх папуляцый кажаноў (EUROBATS).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Загороднюк, І. Видання Українського теріологічного товариства та розвиток часопису Праці Теріологічної школи Архівавана 26 кастрычніка 2016. // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13. С. 114—142.
- ↑ Editorial Process // Proceedings of the Theriological School (website). 20.01.2018.
- ↑ Профілем часопіса на Google Scholar
- ↑ Для параўнання, індэкс Гірша Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта і Віцебскага медуніверсітэта складае h = 8, профіляў іншых беларускіх выданняў у гугл-акадэміі не выяўлена зусім; Веснік заалогіі — h = 24, Studia Biologica — h = 12.
- ↑ Тэрыялагічная школа: хроніка штогадовых семінараў // Вэб-сайт Украінскага Тэрыялагічнаго таварыства НАН Украіны www.terioshkola.org.ua. 2018/01/19.
- ↑ Дев’ята Міжнародна теріологічна школа-семінар «Методики обліку теріофауни» Архівавана 27 жніўня 2016.
- ↑ Дулицкий А. І. Десятая Международная териологическая школа-семинар зоологов заповедников и биостационаров Украины(недаступная спасылка) // Вопросы развития Крыма. Симферополь, 2004. Вып. 15. С. 9-19.
- ↑ Стартує ХХІІ теріологічна школа-семінар у Національному природному парку «Подільські Товтри»(недаступная спасылка) // Мінэкалогіі Украіны (афіцыйны вэбсайт). 08.10.2015 р.
- ↑ У Національному прыроднаму парку «Подільські Товтри» працювала ХХІІ Теріологічна школа-семінар(недаступная спасылка) // Мінэкалогіі Украіны (афіцыйны вэбсайт). 29 жовтня 2015 р.
- ↑ XIX Теріологічна школа Архівавана 25 ліпеня 2021. // Центр еколого-натуралістичної творчості учнівської молоді Херсонської обласної ради. 2012/10/11.
- ↑ Зоологічний музей УжНУ взяв участь у ХХ Теріологічній школі // Зелене Закарпаття. Заповідна справа. 2013/10/28
- ↑ Мерзлікін, І. Р. XXІI Теріологічна школа-семінар «Здобування тварин на заповідних територіях» Архівавана 4 мая 2018. // Природничі науки: збірник наукових праць / Сумськ. пед. унів. — 2016. — Вип. 13. — С. 132-135.
- ↑ Теріошкола у м. Одеса. Жовтень 2017 // Національна суспільна телерадіокомпанія, України. Одеська регіональна дирекція; youtube, 2017/10/14.
- ↑ Коваль, Н., Загороднюк, І. Звіт про XX Теріологічну школу «Таксономічне різноманіття ссавців заповідних та природних територій» Архівавана 10 лютага 2018. // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13: 147—150.
- ↑ Дребет, М., Загороднюк, І. Звіт про роботу XXІІ Теріологічної школи «Здобування тварин на заповідних територіях» // // Праці Теріологічної Школи. 2017. Том 16 Архівавана 28 студзеня 2018.: 172—174.
- ↑ Ювілейна ХХ теріологічна школа-семінар в Карпатському НПП Архівавана 3 жніўня 2015. // Карпатський національний природний парк (офіційний вебсайт). 2013.
- ↑ 16 верасня — Ноч кажаноў! — Ахова птушак Бацькаўшчыны. Архівавана 18 кастрычніка 2016.
- ↑ 8 верасня з 18:00 да 22:00 у дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея пройдзе містычная ноч… кажаноў Архівавана 6 лютага 2018.
- ↑ «Ноч кажаноў» у Менску. — БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 29 студзеня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт арганізацыі
- Тэрыялагічная Школа: сайт Украінскага тэрыялагічнага таварыства.
- Праці Теріологічної школи (Працы Тэрыялагічнай школы) — Proceedings of the Theriological School ISSN 2312—2749 (Print) • ISSN 2074—2274 (Online)
- Загороднюк І. Теріологічна школа та розвиток теріологічних досліджень в Україні // Заповідна справа в Україні, 1999, том 5 (1). С. 78-81.
- Тэрыялагічная Школа: хроніка нашых семінараў.
- Дулицкий А. И. Десятая (международная) териологическая школа-семинар зоологов заповедников и биостационаров Украины // Вопросы развития Крыма. — Симферополь, 2004. — Выпуск 15. — С. 9-19.
- Загороднюк І. Видання Українського теріологічного товариства та розвиток часопису Праці Теріологічної школи Архівавана 26 кастрычніка 2016. // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13: 114—142.