Уазскі бурштын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Уазскі бурштын[1], або бурштын Уазы[2] (фр.: Ambre de l'Oise, англ.: Oise amber) — раннеэацэнавы бурштын, радовішча якога размешчана недалёка ад французскага горада Крэй  (руск.) у Дэпартаменце Уаза. Россыпы гэтага бурштыну сканцэнтраваны ў пластах лігніту, якія адносяцца да іпрскага яруса  (руск.). Адкрыты ў 1996 годзе, і з тых часоў у бурштыне Уазы знойдзена больш за 20 000 інклюзаў, большасць з якіх — насякомыя. Найбольш часта сустракаюцца жукі, перапончатакрылыя і сенаеды. У бурштыне Уазы трапляюцца таксама кляшчы, павукі і ложнаскарпіёны. Да 2009 года ў бурштыне Уазы было адзначана 49 сямействаў і 79 відаў членістаногіх[3]. Па хімічным складзе падобны на мексіканскі бурштын, утварыўся са смалы дрэў з сямейства бабовыя (Fabaceae)[4].

Зноскі

  1. Род Micromalthus LeConte, 1878 (Micromalthidae): атлас вымерших групп жуков. www.zin.ru. Праверана 22 снежня 2020.
  2. Длусский Г.М., Расницын А.П. Палеонтологическая летопись и этапы эволюции муравьев // Успехи современной биологии. — 2007. — Т. 127. — С. 118—134. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2019.
  3. Brasero N. et al. Insects from the Early Eocene amber of Oise (France): diversity and palaeontological significance(англ.) // Denisia. — 2009. — Т. 26. — С. 41—52.
  4. Youssef A. Nohra, Vincent Perrichot, Laurent Jeanneau, Laurent Le Pollès, Dany Azar Chemical Characterization and Botanical Origin of French Ambers(англ.) // Journal of Natural Products. — 2015. — June — В. 6. — Т. 78. — С. 1284—1293. — ISSN 0163-3864. — DOI:10.1021/acs.jnatprod.5b00093