Бабовыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бабовыя
Snijboon peulen Phaseolus vulgaris.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Атрад:

Бабовакветныя

Сямейства:

Бабовыя

Навуковая назва

Fabaceae Lindl.,
или Leguminosae Juss.

ITIS   500059
NCBI   3803

Бабовыя, Матыльковыя (Fabaceae), сямейства двухдольных раслін з парадку бабовакветных.

Каля 650 родаў, больш за 18 тысяч відаў. Пашыраны па ўсёй сушы зямнога шара. У Беларусі 20 родаў, у тым ліку боб, гарох, пажытнік блакітны, сачавіца, соя, фасоля[1]. Усе вельмі багатыя бялком, у сярэднявеччы былі адной з асноўных крыніц бялку. Утрымліваюць шмат вітамінаў, мінеральных рэчываў, засваяльнай клятчаткі, не ўтрымліваюць халестэрыну.

У беларускай кухні з бабовых даўней гатавалі разнастайныя кашы, камы (з гароху і бобу). Апроч насення, у гароху і фасолі ў ежу спажываюць зялёныя «лапаткі» — няспелыя струкі з насеннем, якое толькі пачало фармавацца (адломваюцца канцы, аддзяляюцца падоўжныя валокны, потым наразаюцца ўпоперак або наўскасяк). Адной з прычын, чаму боб і іншыя бабовыя (апроч кансерваваных гароху і фасолі) амаль зніклі з сучаснага меню, з'яўляецца іх вельмі доўгае прыгатаванне. Пабудова бабовых раслін надзейна абараняе іх ад выварвання, але ўскладняе цеплавую апрацоўку. Таму бабовыя перад прыгатаваннем рэкамендуецца заліць 2 — 3 аб'ёмамі халоднай вады і паставіць у лядоўню на некалькі гадзін (ваду лепш змяніць 2 — 3 разы). Вараныя бабовыя можна прыпускаць ва ўласным саку (20 — 30 хвілін), з дадаткам тлушчу.

Змест

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. База Растения Беларуси

[правіць] Літаратура

  • Белы А. Бабовыя // Праект «Наша ежа»


[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах