Уайт Уотсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уайт Уотсан
White Watson
White watson sil.JPG
Дата нараджэння: 10 красавіка
Месца нараджэння: Шэфілд
Дата смерці: 8 жніўня
Месца смерці: Бейквел
Бацька: Самуэль Уотсан
Маці: Марфа Уайт
Жонка: Эн Тарпэ
Лагатып ВікіСховішча Уайт Уотсан на Вікісховішчы
Выява гары ў сячэнні, выкананая Уайтам; выстаўлена ў калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі

Уайт Уотсан (англ.: White Watson) — англійскі геолаг, скульптар, муляр, разьбяр і прадавец мінералаў. Меў зносіны са шматлікімі адукаванымі людзьмі таго часу, быў дасведчаны ў некалькіх мастацкіх і навуковых сферах, што давала яму магчымасць быць адначасова пісьменнікам, паэтам, журналістам, настаўнікам, батанікам, садоўнікам, геолагам і мінералазнаўцам. Вёў дзённікі і кнігі з уласнымі замалёўкамі на тэмы геалогіі, выкапняў і мінералаў, флоры і фаўны. Апублікаваў шэраг невялікіх, але значных навуковых прац у гэтай вобласці. У якасці мастака быў першым чынам вядомы сваімі сілуэтнымі карцінамі, як на паперы, так і на мармуры.

Уотсан нарадзіўся ў Уайтлі Вуд Хол (Whitely Wood Hall)[1] 10 красавіка 1760 года. Яго бацькам быў Самуэль Уотсан (Samuel Watson), маці — Марфа Уайт (Martha White). Дзед і прадзед Уотсана (абодвух іх звалі Самуэль Уотсан) былі скульптарамі і мулярамі, якія ўдзельнічалі ў перабудове Чатсуорт-хаўса ў 1687—1706 гады.

Уайт з дзяцінства зацікавіўся камянямі і мінераламі, і стаў збіраць уласную калекцыю з узораў з крамы бацькі. Яго дзядзька, Генры Уотсан (Henry Watson), быў разбяром па мармуры ў Бейквелі і Эшфардзе-ан-зе-Уотэр напачатку 1750х, і ў Эшфардзе-ан-зе-Уотэр ён пабудаваў уласную вадзяную мармуровую фабрыку[2]. Шмат у чым менавіта Генры Уотсан наладзіў мясцовы гандаль флюарытам і эшфардскім чорным мармурам, у тым ліку для аздаблення Чартсуорт-Хаўса ў 1779 годзе[2]. Скончыўшы Шэфілдскую школу ва ўзросце 14 гадоў, Уайт Уотсан пайшоў жыць да дзядзькі, і вучыўся ў яго з 31 мая 1774 года. Паводле яго ўласнага каталога, цяпер выстаўленаму ў Шэфілдскай бібліятэцы, ён афіцыйна пачаў сваю калекцыю закамянеласцяў і мінералаў у тым жа годзе. У 1872 годзе ён стаў рэкламаваць сябе як скульптара і гравёра, і дапамагаў дзядзьку весці бізнес.

Верагодна, уразіўшыся дыяграмамі Джона Уайтхёрста 1782 года, у 1785 годзе Уайт прадставіў Уайтхёрсту свае дыяграмы «секцыя гары Дэрбішыра» (A Section of a Mountain in Derbyshire) і «планшэт» (Tablet), вырабленыя непасрэдна з камянёў. Гэты інавацыйны метад адлюстравання не толькі паказаў ранняе разуменне новай навукі пра геалагічныя пласты, але і з'явіўся першай спробай дакументавання стратиграфической структуры Дэрбішыра ў цэлым у адрозненне ад структуры, уласцівай пэўным населеным пунктам, як то рабіў Уайтхёрст. На працягу свайго жыцця Уотсан зрабіў каля 100 такіх планшэтаў, якія суправаджаліся тлумачальнымі запіскамі, і яго запісы ўтрымліваюць эскізы значна большай колькасці. Месцазнаходжанне большасці з іх у цяперашні час невядома, хоць іх захавалася не меней пятнаццаці. Верагодна, такія дошкі рабіў таксама Джон Мэйв[3].

Генры Уотсан памёр у 1786 годзе, і яго бізнес быў прададзены. З гэтага часу важнай часткай дзейнасці Уайта становіцца выраб надмагілляў[4].

У 1795 годзе Уотсан быў абраны ў члены Месяцовага таварыства[1], дзе знаходзіўся аж да сваёй смерці. Акрамя таго, ён быў членам Філасофскага таварыства Дэрбі з 1800 года.

У 1808 годзе Уотсан жаніўся на Эн Тарпэ (Ann Thorpe); заўдавеў у 1825 годзе. Дзяцей у яго ніколі не было. Нягледзячы на свае працы, ён памёр, спрабуючы аплаціць даўгі шляхам продажу большай часткі сваёй калекцыі[5].

Выбраныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Observations on Bakewell, post-1798
  • A Catalogue of a Collection of Limestones, 1803
  • A Catalogue of a Collection of Limestones, 1805
  • A Catalogue of a Collection of Limestones, 1805
  • A Catalogue of a Collection of Fossils, 1805
  • A Delineation of the Strata of Derbyshire, 1811. Republished, 1973. ISBN 0903485060
  • A Collection of Poems, 1812 (intended to accompany the 'Delineation' above)
  • A Section of the Strata forming the Surface in the Vicinity of Matlock Bath in Derbyshire, 1813
  • On Entrochal Marble, one-page pamphlet, 1826
  • A Theory on the Formation of Mineral Veins, one-page pamphlet, 1827
  • A Description of Slickensides, one-page pamphlet, 1829
  • Observations on Prismatic Gritstone, one-page pamphlet, 1833

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ford, Trevor D., 'White Watson’s Tablets', Geology Today 14:1 (1998), 21-25
  2. 2,0 2,1 Cooper, Michael P. (30 April 2005). "The Devonshire Mineral Collection of Chatsworth House". Mineralogical Record. http://www.blnz.com/news/2008/04/23/DEVONSHIRE_MINERAL_COLLECTION_Chatsworth_House_8972.html. 
  3. Torrens, Hugh S. (Winter 1992). "Early life ... of John Mawe". Buttetin of the Peak District Mines Society 11 (6): 5. http://www.pdmhs.com/PDFs/ScannedBulletinArticles/Bulletin%2011-6%20-%20The%20Early%20Life%20and%20geological%20Work%20of%20John%20.pdf. Retrieved on 6 May 2011. 
  4. Gunnis, R., Dictionary of British Sculptors 1660-1851, 1953
  5. Riley and Torrens 1980