Джон Мэйв

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Мэйв
John Mawe
Дата нараджэння: 1764
Месца нараджэння: Дэрбі
Дата смерці: 26 кастрычніка 1829
(65 гадоў)
Месца смерці: Лондан
Род дзейнасці: мінералог
Лагатып ВікіСховішча Джон Мэйв на Вікісховішчы

Джон Мэйв (англ.: John Mawe) — брытанскі мінералог, вядомы за свае практычныя распрацоўкі ў гэтай дысцыпліне.

Мэйв нарадзіўся ў Дэрбі ў 1764 годзе. Яго маці памерла, калі яму было 10 гадоў, і яго гадавала другая жонка бацькі, Фрэнсіс (народжаная Бэйгтан, Francis Beigton). У раннія гады ён каля 15 лёт правёў у моры, у 1790 годзе стаў капітанам гандлёвага судна Трэнт (Trent), які вёў гандаль з Санкт-Пецярбургам[1].

У 1793 годзе Мэйв паступіў у вучнёўства да дэрбскага муляра Рычарда Браўна (Richard Brown, 1736—1816), і жаніўся на яго дачцы Сары 1 лістапада 1794 года[1]. «Браўн і Мэйв» стала імем бізнесу па перапродажам побач з Ковент Гардэн (Covent Garden) у 1797 годзе; дзялкі прадавалі аб'екты, створаныя з дэрбішырскага мармуру на фабрыцы ў Дэрбі. Мэйв быў менеджарам гэтага бізнесу, заснаванага ў 1794 годзе. Геалагічныя дыяграмы дэрбішырскага зрэзу, зробленыя з дэрбішырскіх мінералаў, якія захоўваюцца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі, раней лічыліся зробленымі Уайтам Уотсанам, але цяпер прынята лічыць, што частка з іх рэальна была зроблена Браўнам і Мэйвам[2].

У канцы стагоддзя Джон Мэйв здзейсніў вандраванне па большасці шахт Англіі і Шатландыі, калекцыяніруючы мінералы для кабінета караля Іспаніі[3]. У 1800 годзе ён стаў уладальнікам крамы каралеўскіх музеяў у Матлак Баце, з-за якой яму прыйшлося ўступіць у спрэчку з Томасам Пірсанам наконт бліжэйшых шахт[4].

Ілюстрацыі да трэцяга выдання 1821 года Familiar Lessons on Mineralogy and Geology

У жніўні 1804 года ён пачаў «вандраванне пра камерцыйны эксперымент» у Рыа-дэ-ла-Плата, аплачанае партугальскім рэгентам. Яго мэтай было ацаніць кошт золатаздабыўнай і алмазнай прамысловасці, якія маглі б аздаравіць эканоміку Бразіліі[5]. Мэйв дасягнуў Кадыса калі пачалася вайна паміж Англіяй і Іспаніяй, і ён быў заблакіраваны ў горадзе, дзе захварэў і ледзь не памёр. У сакавіку 1805 года ён адплыў з Кадыса ў Мантэвідэа, дзе па прыбыцці быў пасаджаны ў турму як англійскі шпіён. Яго неўзабаве выкупілі на свабоду, але быў інтэрнараваны аж да захопу Мантэвідэа Уільямам Берэсфордам у 1806 годзе.Ён суправаджаў экспедыцыю Джона Уайтлока ў Буэнас-Айрэс, і па вяртанні ў Мантэвідэа купіў шхуну і адплыў у Бразілію, заходзячы ў розныя порты па шляху, уключаючы востраў святой Катарыны. У Бразіліі ён быў добра прыняты прынцам-рэгентам, якія даў яму дазвол на наведванне алмазных капалень Мінас Герас і іншых у 1809-10 гадах, і таксама даў яму доступ да дзяржаўных архіваў[3].

Мэйв вярнуўся ў Лондан у 1811 годзе і адкрыла крама ў Страндзе, побач з Сомерсет Хаўс, стаўшы добра вядомым мінералогам-практыкам[3]. У 1813 ён быў выбраны ў Каралеўскае геалагічнае таварыства Корнуолла, і ў 1817 атрымаў дыплом Мінералагічнага таварыства Ены[1].

У Джона і Сары Мэйваў было два дзіцяці, дачка і сын. Сын, Джон Сейнт Мэйв (John Saint Mawe, 1797—1820), памёр у 22 годы; жаданнем Сары было быць пахаваным побач з ім. Іх дачка выйшла замуж за Энтані Тысінгтана Татлоу (Anthony Tissington Tatlow, 1789—1828), які стаў партнёрам Мэйва ў адносінах да крамы ў Чэлтэнхэме ў 1816 годзе[1].

Мэйв памёр у Лондане 26 кастрычніка 1829 года. Памятная дошка размешчана ў цэрквы Кастлетана. Яго справу працягнуў Джэймс Тэнант, у супрацоўніцтве з удавой Мэйва, да 1840 года. У Сары Мэйв быў тытул «мінералагіста Яго Вялікасці» да выхаду на пенсію[6].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная праца Мэйва прысвечана яго вандраванню ў Паўднёвую Амерыку: Travels in the Interior of Brazil, London, 1812; Philadelphia, 1816; 2nd edition, 1823.[3]

Таксама ён напісаў:[3]

  1. The Mineralogy of Derbyshire, 1802.
  2. A Treatise on Diamonds and Precious Stones, 1813; 2nd ed. 1823.
  3. A Catalogue of Minerals, 1815.
  4. A Descriptive Catalogue of Minerals, 1816; 4th edit. 1821; reissued in 1823.
  5. Familiar Lessons on Mineralogy and Geology, 1819; 10th edit. 1828.
  6. Amateur Lapidary’s Guide, 3rd edit. 1823; 1827.
  7. Instructions for the use of the Blow-pipe and Chemical Tests, 4th edit. 1825.
  8. The Voyager’s Companion or Shell-Collector’s Pilot, 1821; 4th edit. 1825.
  9. The Linnæan System of Conchology, 1823.

Он редактировал второе издание Wodarch’s Introduction to Conchology, 1822, і напісаў запіску The Occurrence of Diamonds, &c., in Brazil для працы Людвіга Вільгельма Гілберта Annalen der Physik lix. (1818), акрамя On the Tourmaline and Apatite of Devonshire для Quart. Journ. of Science, iv. (1818). Рукапіс On a Gold Mine in South America захоўваецца ў бібліятэцы Геалагічнага таварыства Лондана[3].

Шматлікія публікацыі Мэйва ілюстраваны працамі Джэймса Совербая і яго сыноў[7].

Commons

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Torrens, H.S. Mawe, John (1766–1829), mineralogist and dealer in minerals (HTML). Dictionary of National Biography (2004). Oxford University Press (2004). Праверана 22 лістапада 2007.
  2. Torrens, Hugh S. (Winter 1992). "Early life ... of John Mawe". Buttetin of the Peak District Mines Society 11 (6): 5. http://www.pdmhs.com/PDFs/ScannedBulletinArticles/Bulletin%2011-6%20-%20The%20Early%20Life%20and%20geological%20Work%20of%20John%20.pdf. Retrieved on 6 May 2011. 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Woodward, B.B. Mawe, John (1764–1829), mineralogist (HTML). Dictionary of National Biography Vol. XXVII. Smith, Elder & Co. (1894). Праверана 21 лістапада 2007.
  4. Further notes on the history of phosgenite and matlockite from Matlock, England, Peter S. Burr in the Mineralogical Record, January 1994, accessed 21 November 2007
  5. Pedagogy through print: James Sowerby, John Mawe and the problem of colour in early nineteenth-century natural history illustration by Brian Dolan, The British Journal for the History of Science (1998), 31: 275—304 Cambridge University Press, accessed 21 November 2007
  6. James Tennant biography accessed 21 November 2007
  7. James Sowerby (1757-1822) (HTML). The Mineralogical Record Museum of Art. Mineralogical Record Inc. Праверана 21 лістапада 2007.