Уладзімір Ігнатавіч Быкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Ігнатавіч Быкоўскі
1-ы сакратар Маладзечанскага РК КПБ
з 1959
сакратар Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў
з 1975

Нараджэнне 3 лютага 1922(1922-02-03)
Смерць 28 кастрычніка 1988(1988-10-28) (66 гадоў)
Партыя КПСС
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы

Уладзімір Ігнатавіч Быкоўскі (3 лютага 1922, в. Аўласкава, Верхнядзвінскі раён —) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1944 г. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ ў 1949 годзе, Мінскі педагагічны інстытут у 1951[1] годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1959 года 1-ы сакратар Маладзечанскага РК КПБ, з 1975 г. сакратар Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў. Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні заданняў 8-й пяцігодкі па продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі. Член ЦК КПБ ў 1961—1976 гг.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1970—1974 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967[1] гг.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • У. І. Быкоўскі. Работа з кадрамі ў цэнтры ўвагі. 1961

Зноскі

  1. а б в Быковский Владимир Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 95. — 737 с.